Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Букет праблемаў для беларускай эканомікі


Чаму напачатку году на Беларусь абрынуўся цэлы шэраг эканамічных выпрабаваньняў? Што абяцае беларускай эканоміцы сусьветны рост цаны на нафту ў сувязі з арабскімі рэвалюцыямі? Наколькі цяперашнія палітычныя рэпрэсіі зьяўляюцца сродкам прадухіленьня магчымых сацыяльна-эканамічных пратэстаў?

Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: эканамічны аглядальнік “Белгазеты” Сяргей Жбанаў, эканаміст Міхась Залескі і эканамічны аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Канстанцін Скуратовіч.

Букет праблемаў для беларускай эканомікі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:25:01 0:00
Наўпроставы лінк


Дракахруст
: Напачатку году беларуская эканоміка зазнала шэраг непрыемных шокаў: падзеньне рэальнага заробку, рост цэнаў на харчаваньне і камунальных плацяжоў, рост на 7% зьнешняга доўгу за 2 месяцы, чарговае падаражаньне паліва, абвестка пра ўвядзеньне з 1 ліпеня расейскага мыта на імпарт аўтамабіляў з-за межаў мытнага саюзу. Новыя абмежаваньні валютнага рынку, уведзеныя ўрадам і нацбанкам, таксама сьведчаць пра тое, што нацыянальная гаспадарка перажывае ня лепшыя часы. А чаму так усё кепска сышлося? Здаецца, ніякіх катастрафічных зьнешніх шокаў не было. Дык з чаго ж тады?

Залескі
: Як казала мая бабуля – гэта гады. Гады лятуць, гады каменьні крышаць. Калі ўвесь час рабіць нешта ня надта добрае, дык яно потым бокам вылазіць. Замест таго, каб, як казаў Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў, перабудоўвацца, не перабудоўваліся, мохам парасталі. Расейская
Ляжалі на адным месцы, мохам парасталі. А зараз гэты мох грызьці будзем хіба.
прымаўка кажа – пад ляжачы камень вада не цячэ, ангельская – камень, які ня коціцца, мохам парастае. Ёсьць і беларуская прымаўка – на адным месцы камень мохам парастае. Вось і ляжалі на адным месцы, мохам парасталі. А зараз гэты мох грызьці будзем хіба.

Дракахруст: Сяргей, а як вы можаце патлумачыць такую сытуацыю – чаму адразу такі букет эканамічных праблемаў.

Жбанаў
: Нічога дзіўнага, кумулятыўны эфэкт. Гэты і высілкі роднага ўраду і зьнешнія фактары. Сьвет выходзіць з крызысу пад кіраўніцтвам Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы, якая актыўна друкуе грошы. Гэта павялічвае крэдытную масу ва ўсім сьвеце. Гэтым жа займаюцца і іншыя ўрады. МВФ даўно папярэджваў, што нам трэба скарачаць крэдытную масу. Ну а падвышэньне заробкаў бюджэтнікам, якое было зроблена летась – гэта ўнутраны ўнёсак у сытуацыю, якая сёньня
Сьвет выходзіць з крызысу пад кіраўніцтвам Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы, якая актыўна друкуе грошы.
склалася. Той жа МВФ папярэджваў, што гэта стварае пагрозу рэзкага паніжэньня золата-валютных рэзэрваў. А ў нас іх ня так і шмат, да таго ж яны запазычаныя па сваіх крыніцах.

Дракахруст: Канстанцін, як бы вы расклалі гэтыя эканамічныя праблемы па ўнутраных і зьнешніх фактарах, наколькі гэта віна беларускага ўраду, наколькі – Абамы ці Бернанке?

Скуратовіч
: Эканамічная палітыка за часы прэзыдэнцтва Лукашэнкі была скіраваная на тое, каб закансэрваваць стан рэчаў у эканоміцы, захаваць, як раней казалі, «перавагі сацыялізму над неарганізаванай стыхійнай рынкавай гаспадаркай». Наша эканоміка дзейнічае на аснове дырэктываў, а ўсе краіны вакол нас жывуць па законах рынка.

Дракахруст: Канстанцін, вы сказалі пра фактары, якія дзейнічаюць з прыходам да ўлады Лукашэнкі. Суседнія краіны сапраўды маюць рынкавую эканоміку, але калі параўноўваць беларускую і ўкраінскую эканомікі, дык не скажаш, што ўкраінская эканоміка квітнее. Дык вось цяперашнія эканамічныя праблемы – гэта вынік усіх апошніх 16 гадоў ці больш кароткатэрміновых падзеяў?

Скуратовіч: Тут усё сплялося. Што да Ўкраіны, то там іншыя праблемы і іх цяжэй вырашаць, чым нашы. А прычыны цяперашняй сытуацыі зразумелыя. Мясніковіч з высокай трыбуны патлумачыў, што заробак павінен адлюстроўваць прадукцыйнасьць працы. А гэтая
Нельга было даганяць заробак да 500 даляраў.
прадукцыйнасьць летась зусім не расла, расьлі толькі выдаткі. За гэта мы і расплочваемся ростам цэн, найперш на прадукты харчаваньня і на паліва. Нельга было даганяць заробак да 500 даляраў. Зараз даводзіцца адбіраць тыя грошы, якія тады далі.

Дракахруст: Можа, насамрэч ня так усё і кепска? Вось больш менш прымальна дамовіліся па нафце і газу з Расеяй, пра нафтавы транзыт – з Украінай, рэвалюцыйныя забурэньні ў арабскім сьвеце прывялі да росту цаны на нафту, што па меншай меры раней было добрай весткай для беларускай эканомікі. Беларускія эканамічныя журналісты неаднаразова прарочылі крах, каляпс і катастрофу. Дык можа і зараз балянс добрых і кепскіх чыньнікаў – на карысьць першых і эканамічная пэрспэктыва – сьветлая і натхняльная?

Скуратовіч: Рост цаны на нафту скарачае попыт на іншую прадукцыю. У нас і так застаюцца толькі калійныя ўгнаеньні і нафтапрадукты, якія мы вырабляем з расейскай сыравіны. І больш ніякая таварная група не дае нам прыбытку ў зьнешнім гандлі. Гэта можа радаваць толькі на першы погляд. Насамрэч гэта паказьнік яшчэ большых праблем, якія чакаюць эканоміку Беларусі.

Дракахруст: На думку некаторых экспэртаў беларускую эканоміку напачатку нулявых уратавала вайна ў Іраку. Нафта пайшла ўгару і гэта абярнулася звышдаходамі для Беларусі. Ці ня можа зараз адбыцца тое самае?

Жбанаў: З 2002 года Расея аказвала Беларусі крэдытную падтрымку, скіраваную на стабілізацыю курса беларускага рубля. Менавіта тады ў нас пачала скарачацца інфляцыя. Масква тады яшчэ верыла ў праект
Ніколі не было такога, каб адмоўнае сальда складала ў студзені
900 мільёнаў .
саюзнай дзяржавы. Яна тады не пярэчыла, каб уся рэнта ад экспарту нафтапрадуктаў трапляла цалкам у беларускі бюджэт. Тады нафта куплялася па ўнутрырасейскіх цэнах, а нафтапрадукты экспартаваліся па сусьветных. А яшчэ і сапраўды пашанцавала з тым скачком цэн, які адбыўся ў выніку ўварваньня ў Ірак.

Што тычыцца 2010 году, то там меў месца сур'ёзны пралік беларускага ўраду. Гаварылася, што новае пагадненьне гарантуе падзеньне нафтавых цэн – з 600 да 300 даляраў за тону. Насамрэч аказалася, што мы сутыкнуліся з пэрспэктывай пакупкі нафты па сусьветных цэнах, бо там зьявілася так званая прэмія. Раней яна складала 12 даляраў за тону, у студзені – 46 даляраў, а ў лютым – 73 даляры. Таму мы зараз, у адрозьненьні ад мінулых часоў, не выйграем, а прайграем ад росту цаны на нафту.

У студзені цана нафты склала 398 даляраў за тону. Далей яна будзе 430-450 даляраў і мы нічога ня выйграем.

Што тычыцца альтэрнатыўных паставак, то афіцыйныя прадстаўнікі шмат кажуць пра іх эфэкт.

Аднак ніводзін не назваў ніводнай лічбы, якая б пацьвярджала гэтую выгаду. А вось тое, што гэтая выгада вельмі сумнеўная, можна ўскосна вылічыць праз наш плацёжны балянс. У студзені мы мелі мінус каля 900 мільёнаў.

Раней у нас бывалі такія паказьнікі, але напрыканцы году, калі ідуць актыўныя закупы, імпарт. Але ніколі не было такога, каб адмоўнае сальда складала 900 мільёнаў у студзені. Студзень заўсёды быў найлепшым месяцам для нашага зьнешняга гандлю. Гэта гаворыць пра тое, што ўсе мерапрыемствы, якія робяцца зараз, па адміністрацыйным зацісканьні імпарту, пакуль не даюць эфэкту.

Дракахруст: Міхась, а вы бачыце нейкія станоўчыя навіны?

Залескі: Многія людзі знаходзяцца ў чаканьні каляпсу дзесяцігодзьдзямі, не разумеючы таго, што гэта былінка чэзьне за
Гэта былінка чэзьне за адзін дзень, а дрэва можа сохнуць дзесяцігодзьдзямі. Гэтак і краіна.
адзін дзень, а дрэва можа сохнуць дзесяцігодзьдзямі. Гэтак і краіна. Яна і расьце і занепадае ў пэўным тэмпе. І заняпад у Беларусі працягваецца. Лукашэнка вядзе яе туды. Але кожны асобны дзень выглядае ня так ужо драматычна. І тое, што мы зараз назіраем, гэта прыкметы гэтага заняпаду.

Ідэя была такая, што мы захаваем усё добрае, што было за СССР. А зараз тое «добрае», што мы робім, хутка нікому патрэбнае ня будзе. Ня будуць купляць нашы трактары і МАЗы, будуць купляць торф і бярвеньне непілаванае, будуць купляць калійную соль. Мы хутка ўжо і нафту ня зможам так перапрацоўваць, як гэта людзям трэба.

Калі я кажу хутка, то гэта ня заўтра. Гэта можа быць праз 5 ці праз 10 гадоў.

Дракахруст: У Беларусі не сьціхае хваля палітычных рэпрэсій, на гэтым тыдні былі вынесеныя чарговыя надзвычай жорсткія прысуды па справе 19 сьнежня, Алесь Міхалевіч зрабіў заяву пра тое, што яго катавалі ў турме КДБ, наперадзе суды над яшчэ дзясяткамі асобаў. У сьвятле нашай сёньняшняй тэмы ці не выглядаюць гэтыя рэпрэсіі запалохваньнем не столькі нешматлікіх палітычных актывістаў, колькі зусім іншых людзей, якія пакуль не выяўляюць палітычных прэтэнзій?

Жбанаў: Адказваючы і на гэтае вашае пытаньне і на папярэдняе, магу паведаміць прыемную навіну – у нас за студзень у рэспубліканскім бюджэце прафіцыт амаль у 200 мільярдаў рублёў. У нас прафіцыту даўно не было. Гэта заслуга і падвышэньня заработнай платы, зь якой здымаюцца больш высокія падаткі.

Што тычыцца будучыні, то магчыма тая ж цана на нафту ўпадзе, і там будзе яшчэ большы пазытыў.

Той жа рост заробкаў цяжка назваць абгрунтаваным з эканамічнага пункту гледжаньня. А вось з пункту гледжаньня сацыяльна-палітычнага ён стаў пэўным дэмпфэрам, які дапамог кантраляваць сытуацыю ў краіне.

І да падвышэньня цэнаў народ усё ж атрымаў падвышаны заробак. Думаю, што гэтыя людзі далёкія ад хваляваньняў. Хаця, зразумела, ім не падабаецца, што зараз усю гэтую прыбаўку зьядае імклівая інфляцыя, якой ужо даўно не было ў нашай краіне.

Дракахруст: Міхась, а як вы лічыце, гэтыя рэпрэсіі – гэта ціск на апазыцыю ці папярэджаньне ўсім астатнім? Можа астатніх і палохаць ня трэба? Вось атрымалі яны вялікі заробак, ім гэта падабаецца. Навошта ж іх палохаць?

Залескі: Па-першае вялікую зарплату атрымалі далёка ня ўсе. А па-другое палохаць трэба. Ёсьць два падыходы да электарату. З аднаго боку Лукашэнка ляяльнасьць свайго электарату купляе і дае яму нешта смачнае. З другога боку ён трымае пугу і паказвае, што кожны, хто рыпнецца, так атрымае, што мала не здасца.
Тыя людзі з адміністрацыі прэзыдэнта, якія кралі, атрымалі менш, чым вязьні па справе 19 сьнежня.


І гэтыя паводзіны працягваюцца. Гэтыя прысуды абсалютна неабгрунтаваныя. Тыя людзі з адміністрацыі прэзыдэнта, якія кралі, атрымалі менш, чым вязьні па справе 19 сьнежня.

Дракахруст: Канстанцін, а як вы мяркуеце, ці можна сказаць, што гэта запалохваньне вялікай часткі грамадзтва, што ўлада чакае кепскіх часоў і загадзя палохае? Ці гэта ўсё ж такі гэта скіравана на палітычна актыўную частку грамадзтва і ніякіх паўтарэньняў Эгіпту ці Тунісу ўлада не чакае, па меншай меры ў бліжэйшы час?

Скуратовіч: Любы рэжым знаходзіцца пры ўладзе да таго часу, пакуль ён можа знаходзіць кансэнсус з большай часткай народу. Улада існуе дзякуючы кампрамісу, грамадзтва гатовае на тое, што будуць браць
Любы рэжым знаходзіцца пры ўладзе да таго часу, пакуль ён можа знаходзіць кансэнсус з большай часткай народу.
закладнікаў. Але ж ніхто ня думае, што возьмуць менавіта мяне. Тыя працэсы, якія зараз адбываюцца, знаходзяцца на пэрыфэрыі грамадзкай сьвядомасьці. І скіраваныя яны, зразумела, найперш супраць палітычна актыўных людзей.

Дракахруст: Што абяцае беларускай эканоміцы цяперашні букет кепскіх эканамічных навінаў? Чорная паласа зьменіцца сьветлай ці цяжкасьці будуць нарастаць? Ваш прагноз.

Скуратовіч: Паколькі прэтэнзіі, якія прад'яўляюць беларусы да ўзроўню якасьці жыцьця, невялікія, то я думаю, што ўрад знойдзе эканамічныя магчымасьці, каб задаволіць усіх. Магчыма, нікому нічога больш не дадуць, але ў кожнага адбяруць кроплю і ўсе застануцца задаволеныя. І год-два-тры ўсё ў сацыяльным пляне будзе заставацца такім, якім ёсьць на сёньня.

Залескі: Мне здаецца, што ніякага паляпшэньня не павінна быць, бо для гэтага няма перадумоваў. З другога боку ўвесь прагноз па Беларусі – гэта прагноз паводзінаў Лукашэнкі. Да эканомікі яго паводзіны ня
Увесь прагноз па Беларусі – гэта прагноз паводзінаў Лукашэнкі.
маюць ніякага дачыненьня, і прагназаваць іх немагчыма.

Дракахруст: Але яго паводзіны ўскосна ўплываюць на рэчы, якія я пералічыў. у прыватнасьці, на сальда гандлёвага балянсу і рэальны заробак. Што зь імі будзе?

Залескі: Ён зараз дае загад – прыватызацыю не праводзіць, зямельную рэформу не праводзіць. Нічога гэтага ня будзе. Яшчэ ён сказаў не пазычаць грошы. Але гэта было сказана для публікі. Аднак будуць і далей пазычаць і плаціць заробкі, каб "не вякалі", як ён кажа. А развал у зьнешнеэканамічнай сфэры будзе ісьці як ішоў і адмоўнае
Развал у зьнешнеэканамічнай сфэры будзе ісьці як ішоў і адмоўнае гандлёвае сальда будзе павялічвацца.
гандлёвае сальда будзе павялічвацца. Летась яно было 7 мільярдаў, сёлета будзе 10 мільярдаў. Ніякай рэвалюцыі ў эканоміцы, у прамысловай, у аграрнай палітыцы няма і не прадбачыцца. Няма падставаў для зьмены трэнду. Ён і ня зьменіцца.

Жбанаў: Тэндэнцыі гэтага году можна будзе бачыць па выніках гэтага кварталу. Як мы яго скончым, так і год пройдзе.

Я рашуся прадказаць, што нашае адмоўнае зьнешнегандлёвае сальда працягне расьці. Я мяркую, што і ў лютым у нас таксама будзе зафіксаванае сакарачэньне золата-валютных рэзэрваў. Адзіная магчымасьць паправіць справы – гэта зьнешнія пазыкі. Праблема ў
Усё будзе вызначацца тым, ці зможа Беларусь атрымаць грошы з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС.
тым, ці будзе Беларусь мець такія магчымасьці. Тое, што мінфін можа выйсьці два разы на год і заняць па 500 мільёнаў на рынку эўрабондаў – гэта надвор’я ня зробіць. Усё будзе вызначацца тым, ці зможа Беларусь атрымаць грошы з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС, там мы зьбіраемся заняць каля 2 мільярдаў.

Разам гэтыя грошы дазволяць стабілізаваць сытуацыю, калі яны будуць атрыманыя. КАлі не, то мой прагноз будзе несуцяшальны.

Дракахруст: Сяргей, на ваш погляд, наколькі цяперашнія палітычныя рэпрэсіі паўплываюць на палітыку адносна Беларусі міжнародных фінансавых інстытутаў і прыватных банкаў?

Жбанаў: Прыватныя камэрсанты ўсіх гатункаў асабліва не глядзяць на палітычную сытуацыю. Яны кіруюцца не прынцыпамі дэмакратыі, а прынцыпамі максымізацыі прыбытку. Што тычыцца сапраўды буйных пазыкаў на Захадзе, скажам, у МВФ, то яны звычайна суправаджаюцца шэрагам умоваў – гэта буйная і радыкальная структурная перабудова. На яе пакуль, гледзячы па ўсім, наша кіраўніцтва ісьці не зьбіраецца, так што нагоды зьвяртацца ў МВФ няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG