НА ДВАРЭ
-3 – 1 °С, мала сьнегу, галалёдзіца.
У СТРАЗБУРЫ
Эўрапарлямэнт павінен прыняць рэзалюцыю аб выбарах і пасьлявыбарнай сытуацыі ў Беларусі.
У МАСКВЕ
Міхаіл Мясьніковіч правядзе першую сустрэчу ў якасьці беларускага прэм’ера з Уладзімерам Пуціным. Галоўныя пытаньні – пастаўкі расейскай нафты і выдзяленьне фінансавай дапамогі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1433 – першае летапіснае ўпамінаньне пра Талачын.
1892 – нарадзіўся Браніслаў Тарашкевіч.
1960 – у Беларусі скасаваная Маладэчанская вобласьць і ўсталяваны той абласны падзел, што існуе да сёньня.
1992 – Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Кітаем.
2005 – у Калінінградзе адкрылі помнік Францыску Скарыну.
2009 – 44-м прэзыдэнтам ЗША абраны Барак Абама.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень Яна Хрысьціцеля.
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: Мікалай Статкевіч: “ЗША пад кіраўніцтвам Абамы мяняюць вобраз у лепшы бок”
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Інаўгурацыя Лукашэнкі стане чорнай пятніцай, працягам крывавай нядзелі, якая здарылася ў дзень выбараў” – з выступу брытанскага дэпутата Рычарда Говіта ў Эўрапарлямэнце 19 студзеня падчас абмеркаваньня рэзалюцыі па Беларусі.