Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Людзі абыякавыя да выбараў, і, калі прыйдзе пяцьдзесят працэнтаў, гэта будзе цудоўна”


Спадар: “Тое, што яны там гавораць па афіцыйным тэлебачаньні, няхай сабе й гавораць. У мяне шмат людзей, якіх я ведаю, дык яны сьмяюцца з таго, што там гавораць. І потым я сам ведаю, што не пайду”.

Спадар сталага веку: “Ды ня будзе гэтага. Бо сам Той сказаў: “Што я сам не чакаў, што мне зробяць восемдзесят ці дзевяноста працэнтаў, ці колькі там яшчэ працэнтаў”. Дык Ты пакарай, калі яны падтасоўкай займаліся. Гэта ня выбары. Яны сьмяюцца ўсе й Ярмошына”.



Спадар сталага веку: “У мяне сумненьні ёсьць. Асноўная маса людзей — абыякавая да выбараў. І калі прыйдзе пяцьдзесят, гэта будзе цудоўна. На выбарчых участках зробяць, ну, можа восемдзесят”.

Спадарыня сталага веку: “А хто яго ведае, як пойдзе справа. Мо й будзе дзевяноста працэнтаў, што ж… Мо да таго часу павысіцца ўсё, і пойдуць людзі за ўсё галасаваць”.

Малады спадар: “Сумняваюся. Мне здаецца, менш будзе. Магчыма, нешта недзе дадавалі”.

Спадарыня: “Дзевяноста працэнтаў, я думаю, рэальна. Асабліва людзі старэйшага пакаленьня зацікаўленыя ў тым, каб выбраць дзейнага прэзыдэнта. Таму туды яны й пойдуць”.

Маладыя спадары: “Мне здаецца, наўрад ці. Нават уявіць сабе не магу. Ну, да пэнсіянэраў будуць езьдзіць, па дамах, як усе гэтыя гады…”.

Малады спадар: “Дзевяноста працэнтаў — гэта шмат. Многія кажуць, што ня пойдуць. Узялі лічбу з галавы”.

Спадар: “Наколькі я ведаю, працэнт тых, хто галасуе, заўжды вялікі. Шчыра сказаць, то на мінулых выбарах усе мае знаёмцы хадзілі, але дзевяноста — ня ведаю…”.

Спадар: “Паловы ад гэтага ня будзе. Я не пайду, дапусьцім, і многія іншыя ня пойдуць. Народ проста ведае, што Ён будзе, і ўсё… Можа быць, яны хочуць узьняць рэйтынг. Ну, дзевяноста, можа, й ня будзе, але працэнтаў семдзесят пакажуць, ну семдзесят пяць, што было”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG