Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўны дэсантнік Міхаіл Ларчанка служыць у Віцебску


Міхаіл Ларчанка
Міхаіл Ларчанка

Два месяцы адслужыў у дэсантных войсках бабруйскі журналіст, сябра партыі БНФ Міхаіл Ларчанка. Яго прызвалі 15 ліпеня.

Па прыбыцьці ў часьць зампаліт адразу ж яго папярэдзіў, каб ён ня думаў займацца ў войску палітыкай. Прымаў прысягу актывіст на беларускай мове. З таварышамі па службе рэкрутаваны журналіст таксама гаворыць па-беларуску.

Ларчанка: «Напачатку было зьдзіўленьне, але калі даведваліся пра маю грамадзкую, палітычную дзейнасьць, то яно зьнікала. Ёсьць, канечне, тут асобныя людзі, якім чамусьці гэта не падабаецца, але яны менш за ўсё мяне хвалююць. Наагул, я тут такі не адзін. Тут яшчэ служыць Цянюта. Мы зь ім некалькі разоў сустракаліся».

Міхаіл Ларчанка — супрацоўнік газэты «Бабруйскі кур’ер». 24-гадовы журналіст спадзяваўся на вызваленьне ад службы, бо мае праблемы са сьпінай. Аднак яго прызналі прыдатным да службы:
Калі трапіў у часьць, тут была лёгкая паніка, бо я сябра партыі БНФ і гаварыў па-беларуску.


Ларчанка: «Я так зразумеў, што ў Бабруйску быў недахоп людзей у дэсант, таму бралі ўсіх без тлумачэньняў. Калі трапіў у часьць, тут была лёгкая паніка, бо я сябра партыі БНФ і гаварыў па-беларуску».

У Міхаіла Ларчанкі вышэйшая адукацыя, таму ў войску ён будзе толькі год. Служыць ён у Віцебску, у 103-й брыгадзе паветрана-дэсантных войскаў. На службу не наракае, кажа, што яна яму нават падабаецца.

На мясцовых выбарах Міхаіл Ларчанка балятаваўся ў Бабруйскі гарсавет. Свой удзел у іх ён называў экспэрымэнтам: «Калі за мяне прагаласуюць 20 працэнтаў выбарцаў — гэта азначае, што мясцовыя саветы ім патрэбныя». Дваццаці працэнтаў, паводле афіцыйных вынікаў, ён не набраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG