Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў падазраюць у злачынстве пяцімесячнай даўніны


Спэцпрымальнік-разьмеркавальнік на завулку Акрэсьціна ў Менску.
Спэцпрымальнік-разьмеркавальнік на завулку Акрэсьціна ў Менску.
МУС не паведамляе, ці датычныя да нападу на расейскую амбасаду анархісты і актывісты правых маладзёвых груповак, якіх нядаўна затрымалі ў Менску.

Актывіст моладзевай незарэгістраванай арганізацыі «Правы альянс» Юрась Карэтнікаў сёньня аднёс перадачу для свайго паплечніка па арганізацыі Актывістаў-радыкалаў падазраюць у злачынстве пяцімесячнай даўніны, якога міліцыянты затрымалі ўчора, 8 верасьня. Паводле Юрася, яго сябра падазраюць у нападзе на ізалятар на вуліцы Акрэсьціна тры дні таму. Пра гэта Карэтнікаву паведаміла дзяжурны адвакат, якая абараняе Ігара Чапігу. Юрась Карэтнікаў абвяргае датычнасьць свайго сябра да акцыі:

Юрась Карэтнікаў
«Яшчэ можна зразумець такую лёгіку, што напад на Акрэсьціна зрабілі анархісты ў адказ на затрыманьні іх паплечнікаў, але прычым тут „Правы Альянс“, калі наша арганізацыя прытрымліваецца процілеглых, кансэрватыўных поглядаў».

Паводле Юрася Карэтнікава, раней Ігар Чапіга казаў яму пра спробу вярбоўкі яго прадстаўнікамі спэцслужбаў, таму актывіст не выключае вэрсію пра помсту з боку спэцслужбаў за нязгоду супрацоўнічаць.

У міліцыі, аднак, дагэтуль афіцыйна не прызналі, што нехта закідваў ізалятар на Акрэсьціна «кактэйлем Молатава». Відэа, зь якога гэта вынікае, зьявілася ў інтэрнэце ўвечары 6 верасьня. На наступны дзень дзяжурны ізалятару абверг зьвесткі, што напад быў. Між тым сьведкі кажуць, што на будынку турмы дагэтуль захаваліся сьляды падпалу. Іх бачыў сёньня і Юрась Карэтнікаў.

«На кавалку сьцяны каля ўваходу ў турму ёсьць сьляды заціраньня ці замалёўваньня пасьля падпалу. Гэта добра бачна».

Пра затрыманьні 3 верасьня «грамадзянаў Беларусі», у якіх знайшлі «літаратуру, што прапагандуе анархізм», а таксама патроны і наркотыкі, міліцыя паведаміла 7 верасьня. У паведамленьні МУС сказана, што затрыманьні адбыліся паводле падазрэньняў у датычнасьці да пашкоджаньня маёмасьці філіялу «Беларусбанку» і «Дому прафсаюзаў», што адбылося яшчэ 30 красавіка. Сёньня я спытаў у кіраўніка інфармацыйнай управы МУС Канстанціна Шалькевіча, ці маюць дачыненьне гэтыя людзі да нападу на амбасаду Расеі і спробы падпаліць турму на Акрэсьціна?

«Якая можа ісьці гаворка пра Акрэсьціна, калі Акрэсьціна пазьней? Пра што гаворка? А наконт сувязі пакуль няма зьвестак. Гэта была наша афіцыйная інфармацыя, і акрамя таго, што напісана на сайце, больш ніякіх камэнтароў няма».

МУС паведамляла пра 7 затрыманых анархістаў. Юрась Карэтнікаў кажа, што бачыў сёньня каля ізалятару некалькі дзясяткаў сваякоў і знаёмых затрыманых і таму сумняваецца ў праўдзівасьці гэтай лічбы. Сваякі, якія сёньня прынесьлі перадачы ў ізалятар на Акрэсьціна, адмаўляюцца кантактаваць з журналістамі, каб не пашкодзіць затрыманым. Раней у мэдыях неназваныя знаёмыя затрыманых казалі, што ня ведаюць пра пэўныя абвінавачаньні і абвяргалі магчымасьць таго, што гэтыя затрыманыя нібыта напалі на амбасаду Расеі. Я зьвярнуўся да Лёліка Ушкіна, які ў 1990-х гадах быў сярод першых беларускіх анархістаў. Ён сказаў, што на зьмену таму пакаленьню прыйшлі новыя людзі, больш маладыя. І ўсё роўна Ушкін не асабліва верыць у іх датычнасьць да нападу на расейскую амбасаду 30 жніўня і напад на турму на Акрэсьціна:

Лёлік Ушкін
«Нават калі б гэта былі сапраўды радыкальныя людзі, але рабіць акцыю постфактум, калі ўжо не паўплываеш на канфлікт — неяк нелягічна. І напад на Акрэсьціна не ўкладваецца ў лёгіку. Салідарнасьць у тым, каб зьбіраць грошы, дапамагаць, а не распальваць канфлікт яшчэ больш».

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», 8 верасьня таксама быў затрыманы эколяг Уладзімер Валодзін, у кватэры якога прайшоў ператрус. Валодзіна, паводле яго сваякоў, падазраюць у датычнасьці да нападу на філіял «Беларусбанку» 30 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG