Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адпачываць няма за што


Шмат якія ведамасныя санаторыі, дзе звычайна круглы год адпачывалі і лячыліся беларусы, цяпер пустуюць.

Санаторый “Вясёлка” належыць лідзкай “Лакафарбе”. Галоўны ўрач Людміла Тарасава кажа: сёлета іх сур’ёзна падкасіла тое, што забралі плянавае аздараўленьне дзяцей з суседніх Івейскага і Дзятлаўскага раёнаў.

Нягледзячы на тое, што кошт 12-дзённай пуцёўкі складае каля 450 тысяч рублёў, беларусы рэдка заяжджаюць на адпачынак.

Пераважна прыяжджаюць замежнікі, прычым ня толькі з Расеі, а нават з Ізраілю, Сярэдняй Азіі, бо іх тут задавальняюць і кошты, і лячэбная база.

Галоўурач кажа, што тут выдатны ляндшафт, дзе зьліваюцца дзьве рэчкі, й вельмі лагодны клімат. Адначасова ў санаторыі могуць разьмясьціцца 120 чалавек.

Тарасава: “Пакупніцкая здольнасьць нашых беларусаў зьнізілася, сталі менш купляць нашыя пуцёўкі. Паколькі мы цяпер пераважна працуем толькі зь фізычнымі асобамі, запаўняльнасьць санаторыю скарацілася ўдвая”.

Галоўурач санаторыю “Сьвітанак” гарадзенскага прадпрыемства “Белкард” Ірына Семяненка кажа, што цяпер яны наагул не прымаюць нікога на адпачынак, а рыхтуюцца да засяленьня толькі з 1 траўня.

Заявілі, што мы настолькі запатрабаваныя, што зьбіраемся будаваць яшчэ 5 санаторыяў. А я думаю — навошта, калі яны ў нас ёсьць?
Гаворачы пра крызіс, спадарыня Семяненка найперш зьвяртае ўвагу на тое, што праблемы санаторыю зьвязаныя з праблемамі прадпрыемства, якому той належыць.

Семяненка: “Мы наўпрост залежым ад таго, як працуе прадпрыемства. Таму з гэтых пазыцый усё было б нармальна, каб працаваў завод. А калі завод не працуе, паўстаюць нават праблемы з аплатай харчаваньня, і гэта ўжо становіцца праблематычна”.

Галоўурач кажа, што санаторый ня мае нават свайго рахунку, а таму й ніякай самастойнасьці. Хоць тут таксама сучасная аздараўленчая база, ёсьць ахвотныя прыяжджаць з-за мяжы, але гэтыя магчымасьці, на яе думку, не выкарыстоўваюцца.

Семяненка: “Я зусім нядаўна праз тэлебачаньне бачыла такі аптымістычны рэпартаж зь нейкай выставы, дзе заявілі, што мы настолькі запатрабаваныя, што зьбіраемся будаваць яшчэ 5 санаторыяў. А я думаю — навошта, калі яны ў нас ёсьць? Проста мы ставімся да таго, што ёсьць, вельмі дзіўна, вельмі…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG