Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насту Палажанку не пусьцілі за мяжу


Актывістку незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Насту Палажанку беларускія памежнікі сёньня ўначы высадзілі з цягніка Менск-Варшава на беларуска-польскай мяжы

Непаўналетняй дзяўчыне сказалі, што супраць яе нібыта заведзеная крымінальная справа. А на ўсе яе просьбы патлумачыць, калі распачалі справу і за што, памежнікі адказвалі, што яны гэтага ня ведаюць, але дакладна ведаюць, што справа знаходзіцца ў пракуратуры.

Летась Насту Палажанку судзілі ў Крымінальнай справе разам з 4 маладафронтаўцамі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яе сяброў пакаралі штрафамі, а Насту папярэдзілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG