Тыднёвік «Наша Ніва» ў сёньняшнім нумары падае храналёгію падзеяў у Беларусі 25 і 27 сакавіка. «Разгон Дня Волі і ператрусы БелСатаўцаў выліліся ў PR-катастрофу для ўлады. Вал нэгатыўнай інфармацыі пракаціўся па замежных мэдыях і пасьля разгону мітынгу на Дзень Волі. Для сьвету сымбалем сёлетняй менскай вясны зрабіўся скрываўлены твар Андрэя Лянкевіча» -- піша «НН».
У камэры, пачаў пісаць паэму і амаль скончыў. У галаве ўжо круцяцца сюжэты новых карцін і непрыдуманых вобразаў
Тыднёвік “Вячэрні Бабруйск” паведамляе, што гарадзкія ўлады далі згоду на адкрыцьцё ў Бабруйскай крэпасьці жаночага кляштару. Яшчэ адзін артыкул газэты прысьвечаны кругламу сталу на тэму посту, у якім прынялі ўдзел царкоўныя герархі й прадстаўнікі ўладаў. Журналіст Андрэй Шобін:
“Была цікавая размова пра магчымасьць стварэньня ў Бабруйску вэгетарыянскай кавярні, каб яна выконвала яшчэ адукацыйныя і культурніцкія функцыі. І ці будзе гэтая кавярня карыстацца попытам”.
Незалежная газэта “Інфа-кур’ер” са Слуцка друкуе інтэрвію з Алесем Новікам – сынам слуцкага паўстанца Андрэя Новіка. Ён распавядае пра жыцьцё свайго бацькі, які ўдалую гаспадарку здолеў стварыць нават у высылцы”.