Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У гонар саюзнай дзяржавы Віцебску падарылі клоўна”


Агляд незалежнага друку за 2 красавіка.


“Газэта Слонімская” сёньня друкуе артыкул пад назвай “Да Менску не даехалі”. Гэта падрабязнасьці здарэньня з жыхарамі Слоніма, якія спрабавалі патрапіць ў сталіцу на сьвяткаваньне юбілею БНР 25 сакавіка. Расказвае журналіст Мікола Канановіч:

Гэта нашыя мясцовыя грамадзкія актывісты Іван Шэга, Іван Бятко і Алесь Майсюк. Іх затрымалі ДАІшнікі, пратрымалі тры гадзіны ў міліцыі. Кіроўцу дапытвалі пра тое, што, нібыта, машына замешаная ў нейкім крымінальным злачынстве. А на Баранавіцкай шашы, дзе іх затрымалі, былі заўважаныя дзьве машыны зь людзьмі ў цывільным, якія сачылі за тым, як працуюць з затрыманымі супрацоўнікі ДАІ. Натуральна, што ў Менск яны ў той дзень не патрапілі, як плянавалі”.

Незалежны тыднёвік “Бабруйскі кур’ер” у сьвежым нумары зьмяшчае некалькі публікацыяў пра надзвычайныя здарэньні ў Бабруйску. Паведамляе журналіст Віктар Качан:

Вынесены прыгавор 15-гадоваму вучню адной з бабруйскіх школ. Ён утапіў у рацэ 10-гадовага хлопчыка. Яшчэ адзін артыкул – пра аварыю на дарозе Магілёў-Бабруйск, у якой загінулі чатыры чалавекі. Яшчэ адзін, таксама сумны матэрыял “Дзяўчынка наелася кляфэліну”. Такое адчуваньне, што ў нас тут нічога добрага не адбываецца”.

“Бабруйскі кур’ер” таксама друкуе вынікі апытаньня сярод жыхароў гораду на тэму: “Чаго вы баіцеся больш за ўсё?”

«Комсомольская правда в Белоруссии» сёньня друкуе артыкул пад назвай “У гонар саюзнай дзяржавы Віцебску падарылі клоўна”. Яшчэ адна публікацыя мае назву “У Менску зьявіцца новы раён для багатых”. Пасёлак “Вясёлкавы” пабудуюць побач са спартовым комплексам Менск-Арэна. Самая меншая кватэра тут мае памер 70 квадратных мэтраў. Падрабязнасьці пра тое, колькі яна будзе каштаваць, – у сёньняшнім нумары “Камсамолкі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG