Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень дваццаць дзявяты


Дзьмітры Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў
Дзьмітры Канавалаў, Уладзіслаў Кавалёў
13.05 Адзін з элемэнтаў бомбы, якая ня выбухнула ў 2008 годзе, быў зроблены ня ў Віцебску.

Адзін з элемэнтаў самаробнай выбуховай прылады, знойдзенай у Менску ў Дзень незалежнасьці 2008 году, быў выраблены ў рэгіёне, дзе не пражываў Дзьмітры Канавалаў, які ўзяў на сябе адказнасьць за выраб гэтай бомбы і выбух яшчэ адной.

Дадзеныя экспэртызы, праведзенай расейскімі адмыслоўцамі, былі агучаныя ў судзе ў пятніцу. Яны сьведчаць, што на частках выбуховай прылады знаходзяцца фрагмэнты кветак і пыльцы расьлінаў, якія характэрныя для зоны хваёва-шыракалістых лясоў.

"Можна зрабіць выснову, што прадстаўленыя на дасьледаваньне аб'екты, якія ўваходзяць у выбуховую прыладу, былі вырабленыя або знаходзіліся ў рэгіёне, які ўключае заходнюю частку Бранскай вобласьці Расеі, Калінінградзкую вобласьць РФ, паўднёва-заходнія рэгіёны Беларусі, паўночна-заходнюю частку Ўкраіны, паўночна-ўсходнюю частку Польшчы, Літвы, Латвію, Эстонію", — зачытаў судзьдзя рэзюмэ экспэртаў.

Віцебск знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі.


13.02 Пацярпелы ад выбуху ў менскім мэтро Самвэл Саакян абвінаваціў судзьдзю Аляксандра Федарцова ў парушэньні працэсуальнага заканадаўства.

Саакян прасіў выклікаць у суд у якасьці сьведак супрацоўнікаў спэцназу, якія ўдзельнічалі ў затрыманьні абвінавачваных Уладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава, "каб высьветліць сапраўдныя акалічнасьці затрыманьня 12 красавіка".

Саакян лічыць, што гэта неабходна таксама для "аб'ектыўнага ўстанаўленьня вінаватасьці", бо, на думку пацярпелага, у эпізодзе затрыманьня абвінавачаных застаюцца няясныя моманты.

Суд адмовіўся задавальняць такое хадайніцтва.

Пасьля гэтага Саакян папрасіў занесьці ў пратакол пасяджэньня заяву пра парушэньне працэсуальнага заканадаўства, бо суд адмовіў, не агучыўшы матывы адмовы.

"Вы парушаеце працэсуальнае заканадаўства", — заявіў Саакян.

Суд таксама адмовіў у хадайніцтве адвакату Кавалёва Станіславу Абразею, які раней прасіў знайсьці і дапытаць чатырох рабочых, якія праводзілі рамонтныя працы на станцыях "Кастрычніцкая" і "Купалаўская" незадоўга да выбуху, перадае Інтэрфакс.

Судовы працэс па справе выбухаў у Менску і Віцебску ідзе з 15 верасьня ў менскім Доме правасудзьдзя. Абвінавачаныя — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў.



15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Суд за тэракты. Дзень шосты
Суд за тэракты. Дзень сёмы
Суд за тэракты. Дзень восьмы
Суд за тэракты. Дзень дзявяты
Суд за тэракты. Дзень дзяcяты
Суд за тэракты. Дзень адзінаццаты
Суд за тэракты. Дзень дванаццаты
Суд за тэракты. Дзень трынаццаты
Суд за тэракты. Дзень чатырнаццаты
Суд за тэракты. Дзень пятнаццаты
Суд за тэракты. Дзень шаснаццаты
Суд за тэракты. Дзень сямнаццаты
Суд за тэракт. Дзень васямнаццаты
Суд за тэракт. Дзень дваццаты
Суд за тэракт. Дзень дваццаты першы
Суд за тэракт. Дзень дваццаць другі
Суд за тэракт. Дзень дваццаць чацьвёрты
Суд за тэракт. Дзень дваццаць шосты
Суд за тэракт. Дзень дваццаць сёмы
Суд за тэракт. Дзень дваццаць восьмы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG