Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень васямнаццаты


17:00 Пасьля абеду быў прагляд відэа, на якім абвінавачаны Ўладзіслаў Кавалёў паказваў, дзе ён хаваў тратылавыя шашкі: закопваў іх у зямлі. Ён паказваў, дзе ён разам з Канавалавым праводзіў выпрабаваньні выбухоўкі. Падчас прагляду відэа судзьдзя Аляксей Федарцоў выдаліў з залі пацярпелага Саакяна і назіральніцу Дуброўскую, бо яны размаўлялі падчас прагляду. Саакян пратэставаў, казаў, што гэта ня так. Але судзьдзя іх выдаліў. Гэта ня першы раз, калі судзьдзя робіць заўвагі пацярпеламу Саакяну, які вядзе аўдыёзапіс працэсу, задае шмат пытаньняў і мае свой погляд на абвінавачаньне.

Выступала сьведка Юлія Чаркоўская зь Віцебску па эпізодзе аб выбуху ў Віцебску 22 верасьня 2005 году. Яна пацярпела падчас гэтага выбуху каля кафэ «Эрыдан». Яна сказала, што падчас аказаньня мэдычнай дапамогі ў яе і яе сяброўкі ледзь ня скралі сумачкі.

14:20 У судзе выступіў грамадзянін ЗША Алякандар Кісьляк. Ён пацярпеў ад выбуху ў мэтро. Кісьляк распавёў, што пасьля выбуху трапіў у 3-ю лякарню. Кажа, што аднойчы выйшаў ва ўнутраны дворык падыхаць сьвежым паветрам. Калі вяртаўся назад, у палату яго не пусьцілі, маўляў, парушыў распарадак. Кісьляк пакінуў шпіталь. Ён працягнуў лекавацца ў 2-м шпіталі.



На працэсе пачалі зачытваць пратаколы допыту Кавалёва. Ён кажа, што ведаў пра тэракт, але шкадуе, што не прадухіліў. Кавалёў кажа, што спрабаваў адгаварыць Канавалава, але той яго ня слухаў.

Пасьля перапынку ў судзе пачнуць глядзець відэа, на якім Кавалёў распавядае пра падрыхтоўку тэракту.

15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Суд за тэракты. Дзень шосты
Суд за тэракты. Дзень сёмы
Суд за тэракты. Дзень восьмы
Суд за тэракты. Дзень дзявяты
Суд за тэракты. Дзень дзяcяты
Суд за тэракты. Дзень адзінаццаты
Суд за тэракты. Дзень дванаццаты
Суд за тэракты. Дзень трынаццаты
Суд за тэракты. Дзень чатырнаццаты
Суд за тэракты. Дзень пятнаццаты
Суд за тэракты. Дзень шаснаццаты
Суд за тэракты. Дзень сямнаццаты
XS
SM
MD
LG