Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень чатырнаццаты


18:15 У судзе за тэрарызм у мэтро дапыталі прадстаўнікоў загіблых.

У судзе паводле крымінальнай справы аб выбуху ў менскім мэтро зачытаны пратакол допыту пацярпелых, якія не былі траўмаваныя. У матэрыялах справы фігуруюць сорак такіх чалавек.

Таксама былі зачытаныя пратаколы допыту прадстаўнікоў загінулых — агулам пятнаццаць чалавек. Таксама былі агучаныя вынікі экспэртызы аб прычынах сьмерці гэтых людзей.

Паводле экспэртаў, Харкова Тацяна магла загінуць ня толькі з прычыны траўмаў, але і з-за таго, што яе пераехаў цягнік. Экспэртыза не дала адназначнага адказу, што насамрэч сталася прычынай сьмерці — шматлікія траўмы ў выніку выбуху ці пераезд цягніком.

Агулам траўмы загінулых экспэртыза вызначае як комплексныя. На іх паўплывалі розныя фактары: разрыў тканак ад выбуху, апёкі, траўмы ад пранікненьняў у целы цьвікоў і мэталёвых дэталяў самога выбуховага прыстасаваньня, а таксама ад дадатковых матэрыялаў — аскепкаў бэтону, граніту, дрэва. Таксама характэрнымі былі траўмы з прычыны адарваньня ног. Траўмы траіх загіблых экспэртыза ахарактаразавала як несумяшчальныя з жыцьцём. Асабліва пацярпелым прызнаны Юры Клімец, які быў разарваны на часткі. Мяркуецца, што ў момант выбуху ён сядзеў на лаўцы, пад якую была пакладзеная бомба.

На 6 кастрычніка заплянаванае дасьледаваньне судова-мэдычных экспэртызаў абвінавачаных Канавалава і Кавалёва. У кулюарах суду ходзяць размовы, што заўтра разгляд судовага эпізоду ў частцы выбуху ў мэтро можа быць закончаны.

13:40 Перад пачаткам судовага паседжаньня раніцай у залі было чуваць брэх сабакаў. Хоць саміх сабакаў у актавай залі Дому правасудзьдзя, дзе слухаецца справа, не было. Прысутныя ў залі выказалі здагадку, што абвінавачаны Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава прывозяць на працэс у тым ліку і пад аховай службовых сабакаў.

У першай палове дня на судзе слухалі пратаколы допытаў пацярпелых. Вытрымкі з допытаў чытаў прадстаўнік абвінавачваньня.

Усяго зачыталі фрагмэнты допытаў 60 асобаў, якія атрымалі пашкоджаньні без наступстваў для здароўя, і 30 асобаў, якія пацярпелі без цялесных пашкоджаньняў.

Самая вялікая сума кампэнсацыі маральных і матэрыяльных стратаў — 500 тысячаў эўра. Столькі запрасіў Віктар Дзіўненка, які прадстаўляе на працэсе інтарэсы свайго сына Арцёма.

Пасьля выбуху хлопец згубіў адно вока, другое вока ня бачыць. Ён таксама атрымаў вялікія апёкі і шмат ранаў. Каля 10 ашчэпкаў дагэтуль знаходзяцца ў цела Арцёмва. Яму патрэбна некалькі апэрацыяў на воку.

Віктар Дзіўненка папрасіў судзьдзю Федарцова асабіста пасадзейнічаць, каб камісія па інваліднасьці, у мэдычных дакумэнтах сына напісала слова «выбух» у графе пра прычыну калецтва. Паводле Дзіўненкі-старэйшага, дагэтуль у графе стаіць прочырк.


15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Суд за тэракты. Дзень шосты
Суд за тэракты. Дзень сёмы
Суд за тэракты. Дзень восьмы
Суд за тэракты. Дзень дзявяты
Суд за тэракты. Дзень дзяcяты
Суд за тэракты. Дзень адзінаццаты
Суд за тэракты. Дзень дванаццаты
Суд за тэракты. Дзень трынаццаты
XS
SM
MD
LG