Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс Кавалёва-Канавалава. Дзень дваццаць чацьвёрты


15:43 Бомбу, якая ня выбухнула ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 году, знайшлі цывільныя асобы — двое маладых людзей.

Супрацоўнік міліцыі, які дзяжурыў паблізу ад стэлы «Менск — горад-герой», паведаміў у судзе: «Да мяне падышлі двое маладых людзей. У аднаго зь іх быў пакунак з-пад соку «Садочок». Хлопцы патлумачылі, што знайшлі яго непадалёк, у іх выклікалі падазрэньне правады, якія тырчалі з пакунка.

«Скрынка была разарваная, там відаць быў цыфэрблат і правады. Быў тумблер на рыльцы, дзе закручваецца», — сказаў міліцыянт.

Міліцыянт аднёс падазроны прадмет у іншае месца, якое ачапілі яго калегі, і туды прыбыла група разьмініраваньня, перадае БелТА

13:48 Да выбуху ў Дзень Рэспублікі выбухатэхнікі МУС не сутыкаліся з выкарыстаньнем трыперекісу ацэтону ў выбуховых прыстасаваньнях. Пра гэта ў судзе заявілі спэцыялісты групы разьмініраваньня МУС.

Кіраўнік групы разьмініраваньня Віталь Крукоўскі заявіў: «Гэта вельмі нестабільнае і вельмі небясьпечнае выбуховае рэчыва. Выбух можа здарыцца ў любы момант: пры вырабе, захоўваньні, перавозцы, перамяшчэньні. Гэта значыць, у абсалютна любы момант можа адбыцца несанкцыянаваны падрыў».

Крукоўскі адзначыў: чалавек, які сабраў другую выбуховую прыладу, якая не спрацавала 3 ліпеня 2008 году, павінен альбо валодаць спэцыфічнымі навыкамі і ўменьнямі, альбо неаднаразова зьбіраць такі мэханізм.

«Зыходзячы з таго, як быў сабраны ланцуг для падрыву, я лічу, што сабраў гэтую прыладу чалавек, які ведае прынцып ініцыяваньня выбуху любога зараду. Ён таксама павінен добра разьбірацца ў канструкцыі будзільніка, які ўваходзіў у склад электраланцуга. Асаблівасьць гэтага будзільніка — тое, што вывад на гадзіньнікавы замыкальнік прадугледжаны самой канструкцыяй, што не прадугледжана ў іншых гадзіньніках», — сказаў Крукоўскі.

Паводле яго, чалавек, які зьбіраў выбуховую прыладу, таксама павінен добра разьбірацца ва ўласьцівасьцях выбуховых рэчываў. «Напрыклад, тратыл знаходзіўся ў пераплаўленым стане. Любы чалавек, які разьбіраецца ў гэтым, ведае, што ў такім стане ў тратылу павышаюцца выбуховыя якасьці», — сказаў Крукоўскі.

Яшчэ адзін супрацоўнік групы разьмініраваньня Сяргей Повар адзначыў, што да вырабу такога выбуховага прыстасаваньня быў ужыты «прафесійны падыход». Паводле яго слоў, паражальныя элемэнты (гайкі) былі разьмешчаныя вельмі шчыльна вакол зараду гранямі адзін да аднаго. «Чалавек, які сабраў выбуховую прыладу, сабраў яе вельмі акуратна, з пачуцьцём, з толкам, з расстаноўкай, вельмі прафэсійна», — сказаў Повар, піша БелаПАН.

Судовы працэс па справе выбухаў у Менску і Віцебску ідзе з 15 верасьня ў менскім Доме правасудзьдзя. Абвінавачаныя — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў.

15 верасьня — пачатак суду па выбуху ў менскім мэтро
Абвінавачаныя часткова прызналі віну. Суд за тэракты. Онлайн
Суд за тэракты. Дзень другі
Суд за тэракты. Дзень трэці
Суд за тэракты. Дзень чацьверты
Суд за тэракты. Дзень пяты
Суд за тэракты. Дзень шосты
Суд за тэракты. Дзень сёмы
Суд за тэракты. Дзень восьмы
Суд за тэракты. Дзень дзявяты
Суд за тэракты. Дзень дзяcяты
Суд за тэракты. Дзень адзінаццаты
Суд за тэракты. Дзень дванаццаты
Суд за тэракты. Дзень трынаццаты
Суд за тэракты. Дзень чатырнаццаты
Суд за тэракты. Дзень пятнаццаты
Суд за тэракты. Дзень шаснаццаты
Суд за тэракты. Дзень сямнаццаты
Суд за тэракт. Дзень васямнаццаты
Суд за тэракт. Дзень дваццаты
Суд за тэракт. Дзень дваццаты першы
Суд за тэракт. Дзень дваццаць другі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG