Альгерд Невяроўскі, Менск Кіраўніцтва Бараўлянскага сельвыканкаму адмяніла сваё рашэньне аб стварэньні добраахвотнай народнай дружыны, якая павінна была ахоўваць мэмарыял Курапаты. Чыноўнікі сьцьвярджаюць, што рашэньне не адпавядала ўрадаваму палажэньню аб дружынах. Але абяцаюць узмацніць міліцэйскі кантроль за тэрыторыяй мэмарыялу. Дэпутат менскага райсавету ад партыі БНФ Юрась Зянковіч з рашэньнем уладаў ня згодны, і зьбіраецца ўнесьці свой праект палажэньня аб дружынах на тэрыторыі Менскага раёну.