«Такіх паводзінаў АМАПу пры затрыманьні я не памятаю даўно. Можа быць, нават, мяне ніколі так ня мялі на падлозе буса, як мялі ў гэты сьвяточны дзень 7 лістапада 2016 году», — піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч, якога затрымалі сёньня ў Менску.