Чаму дэмографы прагназуюць скарачэньне насельніцтва Беларусі?
18 лістапада ў Слуцкім раённым судзе прайшло чарговае пасяджэньне па справе Івана Барбашынскага, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам, спалучаным з гвалтам.
Менскі грузаперавозчык апавёў, як суправаджаў на новае месца службы афіцэра расейскай арміі.
У беспрэцэдэнтным рашэньні Высокі суд Вялікабрытаніі дазволіў, каб цела 14-гадовай дзяўчынкі, якая памерла ад раку, было замарожанае ў спадзяваньні, што прагрэс мэдыцыны дазволіць ажывіць дзяўчынку ў будучыні.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч зьвярнуўся ў пракуратуру і Менаблвыканкам з нагоды факту прымусовай працы на Вілейшчыне, дзе людзей сагналі зьбіраць кукурузу.
На поўначы Іраку працягваецца бітва за ключавы горад Мосул, якую называюць найбуйнейшай вайсковай апэрацыяй на тэрыторыі краіны зь 2003 году, калі быў скінуты дыктатар Садам Хусэйн.
Сьвіслацкага актывіста Юрыя Глебіка раённы суд аштрафаваў на 40 базавых велічынь. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Сьведкі-міліцыянты ў сваіх паказаньнях найперш падкрэсьлівалі, што Глебік трымаў бела-чырвона-белы сьцяг.
З нагоды 96-й гадавіны Слуцкага паўстаньня актывісты «Маладога фронту» ладзяць падарожжа па баявых мясьцінах, якая скончыцца ганароваю прысягаю маладафронтаўцаў.
Беларуская суполка анархістаў «Прамень» выклала ў сеціва фота загаду Міністэрства сельскай гаспадаркі аб рэжыме падвышанай гатоўнасьці ў сувязі з аварыяй на Ровенскай АЭС і разгермэтызацыяй корпусу рэактара на Смаленскай АЭС.
Дасьледаваньне «Стан і пэрспэктывы дэмаграфічнага разьвіцьця ў Рэспубліцы Беларусь» беларускага НДІ працы, зробленае пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, прэзэнтавалі ў Менску 17 лістапада.
У Слуцкім раённым судзе працягваецца разгляд справы Івана Барбашынскага, якога абвінавачваюць у супраціве праваахоўнікам з ужываньнем гвалту.
18 лістапада ў Менску пачнецца суд над былым мытнікам Ашмянскай мытні Алесем Юркойцем, вядомым краязнаўцам, прапагандыстам беларускай мовы і завадатарам культурніцкага жыцьця на Астравеччыне.
17 лістапада ў Глыбокім адбылася прэзэнтацыя кнігі Зьмітра Бартосіка, выдадзенай у сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
У Менску знаходзіцца Ян Юзэф Каспшык, кіраўнік Управы ў справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў. Разам зь ім прыехалі польскія вэтэраны.
Актывісту з Рудзенску Ўладзімеру Кондрусю бацькі перадалі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага зімовы абутак і харчы, але сустрэцца з сынам турэмшчыкі ім не дазволілі.
17 лістапада адразу ў двух раённых судах Менску адбыліся суды ў адміністрацыйных справах, заведзеных на актывістаў, якія ў кастрычніку бралі ўдзел у акцыях салідарнасьці з блогерам Эдуардам Пальчысам падчас ягонага працэсу ў Менскім гарадзкім судзе.
Улады Нямеччыны маюць намер выслаць на радзіму больш як 12 тысяч аўганскіх уцекачоў.
19 лістапада — апошні дзень працы ў машыніста пнэўматранспарту ААТ «Гомельшкло» Аляксея Лёлі. Кіраўніцтва не працягнула кантракт пасьля таго, як мужчына атрымаў траўму на вытворчасьці, але, паслухаўшыся начальніка, сказаў, што «гэта адбылося дома».
Вадзім Кузьмін абсталяваў самы незвычайны пад’езд у горадзе. Але вымушаны перарабіць яго ў самы звычайны.
Пра гэта 16 лістапада паведаміў сайт belultras.by.
У эфіры загучаць BRUTTO і «Крамбамбуля».
На паўднёвым усходзе Гомельшчыны ў памежных беларускіх вёсках абразаюць агароды — тлумачаць, што гэта робіцца дзеля ўмацаваньня дзяржаўнай мяжы з Украінай.
Праваабаронцы з Voice Project пачынаюць кампанію «У зьняволеньні за мастацтва» (Imprisoned for Art), у межах якой вядомыя артысты і музыкі спрабуюць прыцягнуць увагу да лёсу сваіх калег з розных краін сьвету, якія апынуліся за кратамі паводле палітычных матываў.
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў перайменаваць каву «амэрыкана» ў «русиано», паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости».
Сама сірата, а цяпер і адзінокая маці, Ганна Карповіч штодня пяць кілямэтраў нясе дзіця на руках, каб адвесьці і сустрэць са школы старэйшага сына.
Адзін з трох жыхароў у краінах Эўропы і Цэнтральнай Азіі перакананы, што карупцыя з’яўляецца адной з самых вялікіх праблем, зь якімі сутыкаюцца іх краіны сёння.
«Цяпер мы знайшлі прыблізна 200 мільёнаў. Яны разышліся па 11 краінах».
Допыт экс-прэзыдэнта Ўкраіны ў справе аб забойстве актывістаў Майдану пройдзе ў рэжыме відэаканфэрэнцыі 25 лістапада, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Дзьве траціны расейцаў (63%) хочуць бачыць Уладзімера Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расеі па заканчэньні яго цяперашняга прэзыдэнцкага тэрміну ў 2018 годзе. Гэта самы высокі паказчык з кастрычніка 2012 году. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня «Левада-цэнтра», якія публікуюць «Ведамасьці».
На мінулым тыдні ў рамках Мюнхэнскага літаратурнага фэстывалю сустрэліся дзьве ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры, Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі і Герта Мюлер зь Нямеччыны.
Улады Швэцыі аднавілі расьсьледаваньне забойства прэмʼер-міністра Ўлафа Пальмэ ў лютым 1986 году. Як паведамляе брытанская газэта The Guardian, расьсьледаваньне ўзначаліць галоўны пракурор Стакгольму Крыстэр Пэтэрсан, які расьсьледаваў у 2003 годзе забойства швэдзкага міністра замежных справаў Ганны Лінд.
Оксфардзкі слоўнік назваў слова «постпраўда» «словам году». Яно апісвае эпоху разьвіцьця масавых камунікацый, пры якой абʼектыўныя факты неістотныя для грамадзкай думкі. Пра гэта паведамляе сайт Oxford University Press.
Аляксандар Антанюк нарадзіўся ў Горадні ў 1956 годзе. Філію БХК у Горадні ўзначальваў з 1998-га, з 2003-га жыве ў ЗША. Восем гадоў чакае ў Нью-Ёрку ў чарзе сацыяльнае жытло.
У судзе Маскоўскага раёну Менску 16 лістапада пачаўся крымінальны працэс над Уладзімерам Кондрусем, якога абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.
Праваабаронцы перакананыя, што паводзіны палітвязьня Ўладзімера Кондруся, калі ён паспрабаваў на працэсе парэзаць сабе вены, могуць быць расцэненыя як непавага да суду.
Кіраўніцтва Правацэнтрысцкай кааліцыі патрабуе неадкладна вызваліць Уладзімера Кондруся, якога сёньня судзяць у судзе Маскоўскага раёна Менску за ўдзел у падзеях 19 сьнежня 2010 году.
Аднавіўся суд над вязьнем Жодзінскага сьледчага ізалятара Іванам Барбашынскім. Ягоны брат памёр у гэтай турме.
Не забараняецца само згадваньне факту самагубства — напрыклад, у навінах ці пастах у сацсетках. Не забараняецца і апісаньне сродкаў і спосабаў самагубства, калі толькі гэтае апісаньне не даецца з мэтай заахвоціць да самагубства.
Сёньня ў Слуцкім раённым судзе ўпершыню дасьць паказаньні Іван Барбашынскі, якога абвінавачваюць у зьбіцьці міліцыянтаў.
16 лістапада ў судзе Слуцкага раёна працягнецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні братоў Барбашынскіх у злосным непадпарадкаваньні законным патрабаваньням міліцыянтаў і нанясеньні ім цялесных пашкоджаньняў.
Сёньня, калі ў Cлуцкім раённым судзе аднаўляецца працэс над Іванам Барбашынскім, брат якога загінуў у Жодзінскім СІЗА, Свабода прыгадвае самую буйную трагедыю ў гісторыі судовай сыстэмы Беларусі. Тыя падзеі адбыліся ў Слуцку ў 1967 годзе.
16 лістападу ў Маскоўскім судзе Менску пачынаецца крымінальны працэс над з жыхаром мястэчка Рудзенск Пухавіцкага раёну Ўладзімерам Кондрусем.
16 лістапада Партызанскі суд Менску разгледзіць адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на сустаршыню «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча падчас адкрыцьця помніка Леніну ля Менскага трактарнага заводу.
У сьнежні на вуліцах Менску зьявяцца электрычныя аўтобусы, якія будуць пафарбаваныя ў жоўты колер. Так вырашылі жыхары сталіцы, якіх запрасілі выказацца пра колер электрааўтобусаў падчас апытаньня, якое цягам тыдня праводзілася на сайце tut.by.
Восем асобаў і дзьве інстытуцыі намінаваныя сёлета на прэмію імя Ежы Гедройця, якую ўручае прэстыжнае польскае выданьне «Rzeczpospolita».
Шматдзетная сям’я Гамолаў з Калодзішчаў страціла ўласнае жыльлё і два гады туліцца ў двухпакаёўцы разам зь сям’ёй сваіх сяброў. Прыватны дом Гамолаў згарэў. У 14-мэтровы пакой іх пусьцілі сябры, каб сацыяльныя службы не адабралі дзяцей.
Пасажыркі адмовіліся выходзіць з транспартнага сродку, пакуль кіроўца не выканае іхных патрабаваньняў. А менавіта, пакуль не адвязе іх на патрэбны прыпынак па маршруце, а не ў дэпо, куды кіраваўся трамвай.
Швэдка беларускага паходжаньня арганізавала збор сродкаў, каб дапамагчы беларускім валянтэрам адправіць бяздомных жывёл за мяжу.
Старшыня Бабруйскага гарвыканкаму Андрэй Каваленка сёньня быў затрыманы міліцыяй у момант атрыманьня ім хабару. Свабода сабрала некаторыя цікавыя факты пра затрыманага.
У размове са Свабодай яна ня выключыла такую магчымасьць.
Загрузіць яшчэ