Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Расея ніколі ня будзе ваяваць зь Беларусьсю... Мы б ваявалі за кожны кавалак зямлі


«У мяне ёсьць апасеньне, што Беларусь можа паўтарыць лёс Украіны і стаць аб’ектам агрэсіі. Што, на вашу думку, трэба рабіць звычайным грамадзянам Беларусі, калі тут пачнуць ствараць псэўда-Народныя рэспублікі?», - запытаўся кіраўніка дзяржавы журналіст „Свабоды“​ Валер Каліноўскі.

«Расея ніколі ня будзе ваяваць з Беларусьсю. Гэта будзе катастрофа для самой Расеі. І вы ў гэта ня верыце, я ня ведаю, чаму вы пра гэта пішаце, што там ва Ўкраіне, а мы наступныя. Беларусь засталася адзіным сумленным прыстойным саюзьнікам Расейскай Фэдэрацыі, ― заявіў Лукашэнка, адказваючы на пытаньне журналіста „Свабоды“ Валера Каліноўскага. ― Ваша бяда ў тым, што вы ня ведаеце, што адбылося ва Ўкраіне і што адбываецца. СМІ стварылі нейкі трэнд таго, што адбываецца ва Ўкраіне. Я ведаю сытуацыю больш глыбока. Ня трэба было падстаўляцца.

Можа, заўтра нехта захацеў бы адрэзаць кавалак Палесься. Вы ўяўляеце, якой была б мая рэакцыя і нашага народу? Мы б ваявалі за кожны кавалачак зямлі. Я Турчынаву казаў, што калі гэта ваша зямля, то чаму вы тады за яе не ваявалі? Тым больш, там было шмат украінскіх войскаў. Чаму не ваявалі? Што, прызналі, што ня ваша зямля?


Занадта шмат там хітраспляценьняў і глыбока закапаныя прычыны, і таго, пра што не прынята казаць публічна. Але гэта ня значыць, што мы гэта не абмяркоўваем ў закрытым рэжыме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG