Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16x9 Image

Аляксандар Лукашук

Нарадзіўся ў Берасьці ў 1955, скончыў Менскі інстытут замежных моваў, працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам. У 1990-92 быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Адзін з заснавальнікаў антысталінісцкага «Камітэту-58», у 1990-95 быў сябрам камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі па правах ахвяраў палітычных рэпрэсій.

На «Свабодзе» ад 1990, у рэдакцыі ў Мюнхэне ад 1993, дырэктар Беларускай службы ад 1998. У 2004-5 быў дырэктарам Радыё Свабодны Аўганістан, у 2007-8 выконваў абавязкі галоўнага рэдактара Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода. Стыпэндыянт Гувэраўскага інстытуту Стэнфардзкага ўнівэрсытэту (2001). 

Аўтар 10 кніг дакумэнтальнай прозы пра беларускую гісторыю XX ст., кінасцэнароў, вершаў, стваральнік кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Ляўрэат прэміяў Беларускага ПЭН-Цэнтру — імя Францішка Багушэвіча (1998), імя Алеся Адамовіча (2018), прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» (2011), прэміі Акадэміі візуальнага мастацтва (Нью-Ёрк, 2014). Творы і артыкулы выходзілі па-ангельску, па-вугорску, па-галяндзку, па-літоўску, па-нямецку, па-польску, па-чэску і інш.

Некаторыя матэрыялы аўтара

Аўтар Аляксандар Лукашук

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG