Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вяртаньне нацыяналіста». 70 год таму Янка Філістовіч дэсантаваўся ў Беларусі


Янка Філістовіч
Янка Філістовіч

Парашуты гісторыі раскрываюцца не адразу. Нават быццам вядомыя факты жыцьця, барацьбы і сьмерці беларускага ідэаліста Янкі Філістовіча, які ў гэты дзень 70 год таму быў дэсантаваны з амэрыканскага самалёта, адкрываюць свае новыя сэнсы, падсьвечаныя падзеямі найноўшага часу.

«Вяртаньне нацыяналіста» — поўны тэкст кнігі

«У 1951 годзе ўдзельнік антысавецкага падпольнага руху Янка Філістовіч на парашуце дэсантаваўся на родную зямлю і стварыў партызанскую групу, мэтаю змаганьня якой была вольная эўрапейская Беларусь. Праз год, калі Янка будзе выходзіць з акружэньня, школьны сябар падсыпле яму ў гарбату снатворнага... У 1953-м Філістовіча прысудзяць да расстрэлу».

Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды»


Ня ўсё, што пішацца крывёю — гісторыя, але гісторыя пішацца крывёю.

Гонар і смак ахвяры за Беларусь сёньня знаёмыя дзясяткам тысячаў людзей, як і зьверствы ўлады.

Гераіні і героі за кратамі вядомыя, нават калі невядомыя. Абавязак сучасьнікаў стварыць і захаваць памяць.

Вайна мяняе сэнсы: не арышты, а напады, не канфіскацыя, а марадзёрства, не суды, а трыбуналы, не пакараньне, а помста, не зьняволеныя, а палонныя, не пераможцы, а акупанты.

Пагоны не індульгенцыя, а балаклава ня маска ў час інтэрнэта.

Выбар, які стаяў раней і будзе стаяць перад палоннымі — прызнаць віну, прасіць памілаваць, насамрэч ня выбар.

Выбар без свабоды выбару — гэта прымус і гвалт.

У гістарычным часе сьвятло ахвяры мацней за сьвятло перамогі і паразы.

Няскораныя будуць заўсёды.

Ахвяра раскрывае спынены час як парашут. Усё толькі пачынаецца.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG