У сераду ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі адбылася прэзэнтацыя двюх кніг беларускіх аўтараў ў перакладзе на літоўскую мову – кнігі Алеся Разанава “Паляваньне ў райскай даліне” і паэтычнай анталёгіі “Сьвятло ў вокнах”.
Як беларускамоўныя пачуваюць сябе ў бальніцы? І як ставяцца да такіх людзей лекары, мэдсёстры, санітаркі, суседзі па палаце?
У 1990-я гады шмат якія беларускія прадпрыемствы разьлічваліся са сваімі працаўнікамі прадукцыяй уласнай вытворчасьці.
Прэзыдэнт Польшчы ладзіць Вялікі баль прэзыдэнтаў. Кіраўніка Беларусі не запрасілі.
Сёньня ў сталічным клюбе “Гудвін” прайшоў адборачны канцэрт праекту “Рок-школа”.
Каму выгадны ўсясьветны фінансавы крызіс? Хто можа выйграць падчас яго? Ці можа выйграць Беларусь, дзе няма фондавых рынкаў? Хто зь беларусаў можа разбагацець?
Ці ведае сучасная моладзь, хто такі Ленін, іншыя рэвалюцыянэры? У якім кантэксьце і ў якім аб'ёме выкладаецца школьнікам тэма Кастрычніцкай рэвалюцыі?
Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, штодня ў Беларусі рэгіструецца каля 200 паведамленьняў пра сямейныя канфлікты. А колькі не трапляе ў зводку!
Штогод расьце колькасьць людзей, якія стаяць на ўліку ў наркалягічнай службе. Прычым афіцыйная статыстыка ахоплівае далёка ня ўсіх.
Рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's пагоршыла прагноз рэйтынгу Беларусі ў сувязі з ростам вонкавага ціску. Як адаб'ецца гэта на эканоміцы Беларусі?
Цэны на хлеб і малочныя вырабы ў лістападзе-сьнежні зноў будуць павышацца на 2 – 2,5% штомесяц, паведамляе Міністэрства эканомікі.
Віктар Івашкевіч: “Мы не зьбіраемся мяняць маршрут”.
1 лістапада праваслаўныя адзначаюць Зьмiтраўскiя Дзяды — першая субота перад 8 лістапада. У каталікоў 1 лістапада — Дзень усіх сьвятых.
Улады дазволілі і прадстаўнікам Партыі БНФ, і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ правядзеньне масавых мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню памяці продкаў “Дзяды”.
Паэт Анатоль Вярцінскі ў 1988 быў галоўным рэдактарам “ЛіМа”. Менавіта “ЛіМ” 3 чэрвеня 1988 году надрукаваў артыкул “Курапаты — дарога сьмерці”.
Барысаўская тэлестудыя “Скіф” і ўзорны тэатар-студыя “Трыюмф” пачалі працу над 48-сэрыйным фільмам “Школа №1”. Днямі ў Барысаве адбылася прэзэнтацыя праекту, на якой была паказаная дэма-вэрсія фільму.
Сёньня спаўняецца 90 гадоў ВЛКСМ – Усесаюзнаму Ленінскаму Камуністычнаму Саюзу Моладзі. Ці памятае народ, што такое камсамол, ці лічыць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пераемнікам камсамолу? Апытаньне на вуліцах Менску.
На валютным рынку, у тым ліку і на рынку наяўнай валюты, захоўваецца спакойная сытуацыя, заяўляе прэс-служба Нацыянальнага банку Беларусі.
У Беларусі вырабляецца 656 найменьняў лекаў. Усясьветны рынак фармацэўтычнай прадукцыі характарызуецца паказьнікам на парадак вышэй — больш за 6 тысяч лекавых прэпаратаў.
У нядзелю ў Літве прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў. Паводле інфармацыі старшыні ЦВК Зянонаса Вайгаўскаса, перамогу атрымаў кансэрватыўны “Саюз Айчыны” — 44 мандаты са 141.
Загрузіць яшчэ