З расейскага рынку зьнікла амаль уся малочная прадукцыя — ад ранейшых амаль 1500 найменьняў, якія імпартаваліся зь Беларусі, на паліцах засталося ўсяго некалькі дзясяткаў. Ці сапраўды беларуская прадукцыя не адпавядае расейскім і міжнародным стандартам? Куды, акрамя ўсходняй суседкі, Беларусь пастаўляе малако і сыры? Ці падштурхне малочны канфлікт да пераабсталяваньня беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў?