Беларусь не ўскладае асаблівай надзеі на інтэграцыйны каэфіцыент па зьніжэньні цаны расейскага газу, заявіў 11 кастрычніка журналістам у Менску намесьнік міністра энэргетыкі Юрый Рымашэўскі.
Сёньня ў пасольстве Польшчы ў Менску адбыўся брыфінг для дыпляматычнага корпусу для азнаямленьня з дадзенымі апошняга апытаньня НІСЭПД, які праводзілі экспэрты на чале з заснавальнікам НІСЭПД, прафэсарам Алегам Манаевым.
Прысуд Цімашэнцы
Амаль 4 тысячы паштовак адправілі з Польшчы арыштаванаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Іх падпісалі палітыкі, грамадзкія дзеячы, журналісты і звычайныя людзі.
Кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс у сваім лісьце падзякаваў ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі з Ірану Шырын Абадзі за яе заклік вызваліць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
Віктару Мезяку, каардынатару Народнага сходу ў Баранавічах, прысудзілі штраф 350 тысяч рублёў. Судзьдзя баранавіцкага суду Аксана Сарахман палічыла яго вінаватым у распаўсюджваньні ўлётак з заклікам да несанкцыянаванага мерапрыемства.
Судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю Ільля Сьвірыдаў пакараў ініцыятара Народнага сходу, грамадзкага актывіста Віктара Сьляпухіна адміністрацыйным штрафам у памеры 40 базавых велічыняў.
Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што не зусім разумее, за што былы прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка атрымала сем гадоў зьняволеньня.
У Польшчы афіцыйна абвешчаныя вынікі парлямэнцкіх выбараў. Прэм'ер Дональд Туск заявіў, што ўрад застаецца ў нязьменным складзе да канца 2011 году.
На працягу апошніх дзён у Беларусі ўсталявалася халоднае надвор’е. Як перажывуць зіму ва ўмовах эканамічнага крызісу тыя, чыё жытло не падключана да сыстэмаў цэнтральнага ацяпленьня — жыхары райцэнтраў і вёсак?
Саміт Усходняга партнэрства - Беларусь сыходзіць, але недалёка, пугі і пернікі Захаду. Эўразійскі саюз Пуціна - парадак дня новага прэзыдэнцтва, перавагі і пагрозы для Беларусі.
У Чыгуначным судзе Гомелю, дзе судзяць за Народны сход грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна, затрымалі Кастуся Жукоўскага. Міліцэйскія ахоўнікі на загад маёра Кошмана надзелі на Жукоўскага кайданкі й прычапілі яго ў холе суду да трубы ацяпленьня.
МЗС Польшчы выклікала беларускага амбасадара Віктара Гайсёнка з-за выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што палякі нібыта аспрэчваюць заходнюю мяжу Беларусі.
Пра тое, што ў івацэвіцкай калёніі ўспышка сухотаў, паведаміў у тэлефанаваньні на "Свабоду" Сяргей Г.
У Чыгуначным судзе Гомелю судзьдзя Ільля Сьвірыдаў разглядае адміністрацыйную справу супраць грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна.
Актывісту "Руху за свабоду" Рыгору Грыку баранавіцкі гарвыканкам забараніў праводзіць пікет салідарнасьці з былым прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай.
Арыштаваны беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў узнагароду «За сьмеласьць у змаганьні за свабоду» на міжнародным кінафэстывалі «Адзін сьвет» у Бішкеку 10 кастрычніка.
Прозьвішчы 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і чые рахункі і актывы павінны быць замарожаныя, апублікаваў 11 кастрычніка афіцыйны часопіс Эўразьвязу.
Адвакаты Цімашэнкі будуць абскаржваць судовае рашэньне. На час апэляцыі яна застанецца пад вартай у сьледчым ізалятары. Былая прэм'ерка была абвінавачаная ва злоўжываньнях пры падпісаньні газавых дамоваў з Расеяй у 2009 годзе.
Расейскае прадпрыемства "Атамбудэкспарт" плянуе ў аўторак падпісаць зь Беларусьсю кантрактнае пагадненьне па будаўніцтве АЭС.
Загрузіць яшчэ