Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея 11 кастрычніка падпішуць кантрактнае пагадненьне па беларускай АЭС


Расейскае прадпрыемства "Атамбудэкспарт" плянуе ў аўторак падпісаць зь Беларусьсю кантрактнае пагадненьне па будаўніцтве АЭС.

Кантрактнае пагадненьне будзе падпісана ў Санкт-Пецярбургу кіраўніком беларускай "Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі" Міхаілам Філімонавым і прэзыдэнтам "Атамбудэкспарту" Аляксандрам Глухавым.

Кантрактнае пагадненьне вызначае асноўныя палажэньні генэральнага кантракту на будаўніцтва дву энергаблёкаў АЭС, агульнай магутнасьцю да 2400 МВт.

Беларуская АЭС будзе будавацца паводле праекту "АЭС-2006", распрацаваным "Атамэнергапраектам".

Расея і Беларусь у сёлета ў сакавіку падпісалі міжурадавае пагадненьне пра супрацоўніцтва ў будаўніцтве АЭС. Станцыю магутнасьцю 2,4 ГВт плянуецца ўвесьці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе.

Паводле разьлікаў беларускага боку, агульны аб'ём фінансаваньня складаў каля 9,4 мільярдаў даляраў.

Беларусь разьлічвае атрымаць 9 мільярдаў расейскага крэдыту на будаўніцтва АЭС, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG