Расея шкадуе пра пашырэньне Эўразьвязам санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў і лічыць такія крокі дэструктыўнымі.
Чорны сьпіс.
Да нядаўняга часу Андрэй Сумар ачольваў Камянецкі РАУС, а цяпер будзе падначальвацца непасрэдна бацьку.
Міністар замежных справаў Славеніі Карл Эр’явец патлумачыў карэспандэнту Радыё Свабода, чаму Славенія была супраць уключэньня бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў пашыраны сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз.
Зварот ад сваякоў зачытала 27 лютага на вечарыне, прымеркаванай да дня народзінаў актывіста, яго бабуля Зоя Іванаўна.
Славенская кампанія RIKO, якую абвінавачваюць у сувязях зь беларускім прадпрымальнікам Юр'ем Чыжам, даслала ў Радыё Свабода афіцыйную заяву з нагоды магчымых санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі.
Міністар замежных справаў Польшчы: «Інтарэсы адной з краінаў-сябраў Эўразьвязу аказаліся важнейшымі, чым патрэба паўплываць на прэзыдэнта Лукашэнку дзеля вызваленьня палітвязьняў».
Такую суму Беларусь пералічыла ў расейскі бюджэт па выніках працы ў 2011 годзе.
Чарговы, трэці транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на $ 440 млн. не патрапіць у Менск у папярэдне агавораны тэрмін — да 28 лютага.
«Гэтае рашэньне сьведчыць, што Эўразьвяз ня мірыцца з сытуацыяй з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі».
Пашырэньне санкцыяў Эўразьвязу супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў, адказных за рэпрэсіі, перадусім носіць маральны характар.
Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан пасьля абмеркаваньня беларускага пытаньня ў Брусэлі сёньня заявіла, што Эўразьвяз хоча выпрацаваць больш моцны і комплексны падыход што да стасункаў зь Менскам.
Міністар замежных справаў Фінляндыі Эркі Туоміоя расказаў, што пазыцыя Славеніі адносна бізнэсоўца Юрыя Чыжа расчаравала амаль усіх.
Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Ўільям Гэйг бачыць праблему ў тым, што Славенія заблякавала ўключэньне бізнэсоўца Юрыя Чыжа ў пашыраны сьпіс візавых санкцый.
Пячэрскі раённы суд Кіеву сёньня асудзіў былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнку на 4 гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.
Рада міністраў замежных справаў Эўразьвязу сёньня пашырыла візавую забарону яшчэ на 21 чалавека зь Беларусі.
У міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва прызнаюць, што ў 2011 годзе, з-за крызісу ў эканоміцы, Беларусь сутыкнулася з працоўнай міграцыяй.
У Сьветлагорску мясцовы райвыканкам і райсавет адмовіліся стварыць грамадзкую камісію дзеля вывучэньня экалягічных наступстваў завода па вытворчасьці сульфатнай беленай цэлюлёзы, які зьбіраюцца будаваць у горадзе. Многія гараджане абураныя гэтым рашэньнем. Сярэдняя працягласьць жыцьця ў Сьветлагорску і без гэтага завода — 49 гадоў.
Уладзімер Пераверзін, былы топ-мэнэджэр нафтавай кампаніі ЮКАС, даў Financial Times першае інтэрвію пасьля свайго вызваленьня 15 лютага 2012 году.
Згадаў пра беларускае пытаньне падчас прыбыцьця на нараду міністраў замежных спраў краін ЭЗ у Брусэлі і кіраўнік швэдзкага МЗС Карл Більт.
Загрузіць яшчэ