Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чорны сьпіс будзе надалей пашыраны ў сакавіку


Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу Кэтрын Эштан пасьля абмеркаваньня беларускага пытаньня ў Брусэлі сёньня заявіла, што Эўразьвяз хоча выпрацаваць больш моцны і комплексны падыход што да стасункаў зь Менскам.

Паводле Эштан, у сакавіку Рада міністраў замежных спраў ЭЗ разгледзіць пашырэньне «чорнага сьпісу». Сюды, разам з прадстаўнікамі судоў ці міліцыі могуць патрапіць і бізнэсоўцы, прадстаўнікі прадпрыемстваў.

Эштан таксама паўтарыла патрабаваньне да беларускіх уладаў вызваліць і рэабілітаваць палітвязьняў. «Мы, як і раней, працягваем заклікаць беларускія улады вызваліць і рэабілітаваць палітычных зьняволеных і мы ўмацоўваем нашы адносіны з апазыцыяй,» — сказала Эштан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG