Пра гэта паведамляе Associated Press. У сталіцы краіны Бамака зачыненыя ўсе установы, чуваць страляніну.
Заклікі да міру ў Сырыі ня дзейнічаюць на тамтэйшыя ўлады. З такой заявай выступіў сёньня міністар замежных спраў Турэччыны Ахмэт Давутаглу.
Адзначыць гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці БНР на сядзібу гарадзкой арганізацыі АГП прыйшлі больш за паўсотню чалавек.
Прадстаўнік Расеі ў Эўразьвязе Ўладзімер Чыжоў папярэдзіў Эўразьвяз адносна санкцый да ўладаў Беларусі, якія могуць прыняць 23 сакавіка.
Маці Ўладзіслава Кавалёва даслалі зь СІЗА КДБ рэчы расстралянага сына: прадукты, лісты і фотаздымкі. Але не вярнулі запісы, што ён вёў у судзе.
Арганізацыя больш за год ня можа зарэгістравацца.
Спосабаў пазьбегнуць непажаданай цяжарнасьці і яшчэ больш непажаданай інфэкцыі зараз існуе вялікае мноства, пры гэтым кожны спосаб мае свае плюсы і мінусы.
Міністэрства ўнутраных спраў адкарэктавала свой тэкст адносна дадзеных аб ужываньні сьмяротнай кары ў Беларусі і колькасьці тых, каму ўдалося пазьбегнуць расстрэлу.
Кастрычніцкі суд Магілёва прыняў да разгляду пазоў прафсаюзнага актывіста Аляксея Паўлоўскага супраць адміністрацыі акцыянэрнага таварыства «Прамжылбуд».
Улёткі «Віцябляніна за любоў да Беларусі забіваюць у турме» распаўсюдзілі валянтэры кампаніі «Гавары праўду».
Віцебскі гарвыканкам забараніў праводзіць 25 сакавіка шэсьце і ўрачысты сход да Дня Волі. Абскардзіць адмову ўладаў у судзе таксама не ўдалося.
Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу гомельскага актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Юрася Захаранкі.
Актывісты беларускай дыяспары ў розных краінах традыцыйна адзначаць гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.
Аўстрыйскі журналіст Эрвін Рот апублікаваў зварот да аўстрыйскіх праваахоўных органаў з нагоды адпачынку Лукашэнкі ў 2002 годзе ў Альпах.
На Магілёўшчыне ўведзеныя абмежаваньні на продаж цукру: у адны рукі ня больш за пяць кіляграмаў.
На прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах працягваюцца звальненьні сябраў незалежнага прафсаюзу. 27 сакавіка кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч будзе абскарджваць сваё звальненьне ў Лунінецкім раённым судзе.
Абласны суд Берасьця адмовіў у задавальненьні скаргі актывіста руху «За свабоду» Сяргея Вакуленкі на намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава. Актывіст сьцьвярджаў, што чыноўнік парушыў закон аб зваротах грамадзян.
Мухамэд Мера, які падазраецца ў сямі забойствах, учыненых на паўднёвым захадзе Францыі ў сярэдзіне сакавіка, забіты сёньня ў часе штурму кватэры ў Тулузе, дзе ён быў блякаваны паліцыянтамі.
Загрузіць яшчэ