У ахвяры тэракту ў менскім мэтро Інэсы Крутой на панядзелак, 18 траўня прызначана апэрацыя.
Штодня ў чэрвені выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю (цяперашнія і колішнія) чытаюць радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.
Анатоль Кудласевіч у «Бардах Свабоды — 2012».
Міхал Анемпадыстаў — беларускі мастак. Працуе як дызайнэр, графік, фатограф. Аўтар мноства плякатаў і паштовак, афармляў альбомы самых папулярных беларускіх музыкаў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ад пачатку года на ўчастку Берасьцейская памежнай групы колькасьць нелегалаў павысілася ў два разы.
Урад ЗША абвясьціў, што спыніць дэпартацыю нелегальных імігрантаў, якія прыбылі ў краіну яшчэ дзецьмі і якія не ўяўляюць пагрозу для нацыянальнай бясьпекі.
З 1 жніўня падаражэюць тарыфы на тэхнічнае абслугоўваньне і карыстаньне ліфтамі. Пра гэта паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац.
Паводле закону «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», КДБ атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы. Як выглядаюць падобныя законы ў суседзяў: у Расеі і ва Ўкраіне?
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў здольнасьці беларускай эканомікі забясьпечыць у 2012 годзе сярэдні заробак, эквівалентны 500 далярам ЗША.
Адпаведнае рашэньне прыняло праўленьне Нацыянальнага банка.
Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас прэсавай канфэрэнцыі з удзелам кіраўнікоў урадаў Беларусі і Казахстану заявіў, што Беларусь і Казахстан захаваюць дзейную ў гэтых краінах тарыфную палітыку адносна імпартных аўтамабіляў.
Дзевяць гадоў таму, седзячы за кратамі, вязень сумленьня, доктар мэдыцыны, прафэсар Юры Бандажэўскі ледзь на памёр ад цяжкага пэрытаніту. Праз год ён, паводле ягоных словаў, нібыта перажыў другое нараджэньне.
15 чэрвеня ў галерэі Шчамялёва ў Менску адбылася цырымонія ўзнагароджаньня ўдзельнікаў конкурсу маладых пісьменьнікаў «Экслібрыс». Пераможцаў вызначылі ў намінацыях «Пераклад», «Вершы» і «Проза». Ляўрэатамі сталі Алеся Башарымава, Алесь Замкоўскі, Антон Рудак, Вера Стромава і Ганна Янкута. Арганізаваў конкурс Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
«Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека» — да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ў справаздачы, прадстаўленай Беларускім Домам правоў чалавека і Фундацыяй Дамоў правоў чалавека на Канфэрэнцыі па правах чалавека ў Беларусі, якая адбылася 12 чэрвеня ў Жэнэве.
Прызначаючы кіраўніцтва МУС, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць рэфармаваньня міліцэйскага ведамства.
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч папрасіў свайго расейскага калегу Дзьмітрыя Мядзьведзева падтрымаць беларускі варыянт стварэньня холдынгу МАЗ — КамАЗ. Беларускі бок даўно настойвае на тым, каб акцыі ў патэнцыйным холдынгу разьмяркоўваліся 50% на 50%.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў у парлямэнт праект закону аб амністыі, якая прымеркаваная да Дня незалежнасьці 3 ліпеня.
Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь».
Загрузіць яшчэ