Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты, скардзяцца, што чыноўнікі мясцовай улады сталі часьцей чыніць перашкоды як у арганізацыі пікетаў, так і ў зборы подпісаў.
Галіна Краўчанка, сябра дэмакратычнага руху «За свабоду» й Гомельскага дэмакратычнага форуму зьбіраецца балятавацца кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Прамысловай акрузе, дзе жыве звыш 64 тысяч выбарцаў.
Да 40 мільёнаў беларускіх рублёў дзяржава прымушае заплаціць тых выпускнікоў, якія не пажадаюць адпрацаваць на прапанаваных па накіраваньні месцах.
Зь Пятром Басейкам, кіраўніком ініцыятыўнай групы незалежнага вылучэнца на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў з райцэнтру Хоцімск Валера Каранкевіча, мясцовы жылкамгас не жадае болей працягваць працоўных адносінаў.
Суполка «Ўкантакце» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» абвясьціла акцыю «Ляпіс Трубяцкі — бясплатны канцэрт у Менску».
Многія бацькі, аднак, пачалі рыхтавацца да школы, па сутнасьці, ад пачатку лета, а то й раней, бо купіць дзецям адразу вопратку, абутак і школьныя прыналежнасьці няма як — не хапае месячнага заробку.
24 ліпеня адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў пачала высяляць з арандаванага памяшканьня суполку Свабоднага прафсаюзу Беларускага.
Мастак Алесь Пушкін просіць усіх ахвотных далучыцца да рэстаўрацыі аднаго з самых старажытных помнікаў беларускай архітэктуры — Сынкавіцкай царквы 15–16 стагодзьдзя. На дапамогу Пушкіну трэба 10 хлопцаў. Аднак спэцыялісты выказваюць заклапочанасьць, наколькі дбайна і, галоўнае, законна ажыцьцяўляецца рэстаўрацыя.
Актывісты апазыцыі ў рэгіёнах кажуць пра пэўны лібэралізм пад час рэгістрацыі, але спадзеваў на вольны характар выбараў не маюць.
На ажыўленай пешаходнай вуліцы Савецкай подпісы зьбіраць забаронена ў сувязі з «падрыхтоўкай і правядзеньнем 27–29 ліпеня на ёй мерапрыемстваў да Дня гораду…»
Пераможцам першага тыдня ў конкурсе «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» стаў Лёня Аляксюткін, які пакінуў свой фатаздымак у нашай суполцы ў ВК.
Баранавіцкаму грамадзкаму актывісту Рыгору Грыку забаранілі праводзіць пікет на знак пратэсту супраць нерэгістрацыі ініцыятыўнай групы аб зьмене выбарчага заканадаўства.
Менавіта дзеля Літаратуры, а таксама дзеля Жыцьця публікуюцца тэксты, якія, як і прыватная размова, верагодна не былі разьлічаны на публічнасьць.
Берасьцейскі гарвыканкам адмяніў рашэньне пра забарону выстаўляць пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты на некаторых цэнтральных вуліцах.
21 ліпеня споўніўся год пасьля сьмерці кардынала Казіміра Сьвёнтка. За гэты час у Пінску, дзе ён пахаваны, зьявілася вуліца ў яго гонар. Аднак пінскія краязнаўцы кажуць, што кардынал павінен быць ушанаваны шырэй, бо на вуліцы Сьвёнтка фактычна ніхто не жыве.
Нежаданае будаўніцтва пад бокам аб’ядноўвае людзей. Мапа пратэстаў, якія на слыху.
Актывіст Аляксандар Ірхо: «У Бабруйску сакратар адной з камісіяў прыгразіў мне, што, калі б яго была воля ён бы на мяне за дакумэнты Статкевіча паскардзіўся ў пракуратуру».
Карэспандэнт «Свабоды» спытаўся ў жыхароў Салігорску: што яны думаюць наконт патрабаваньня Расеі паскорыць прыватызацыю «Беларуськалія»?
Гендырэктар «Пінскдрэва» сустрэўся з рабочымі, якія падалі заявы на выхад з афіцыйнага прафсаюзу. Аднак падвышэньня заробкаў не абяцаў, а вінаватымі назваў саміх рабочых.
Працэс рэстаўрацыі Нясьвіскага замка, які 20 ліпеня афіцыйна адчыняецца для наведнікаў, выклікаў шматлікія дыскусіі адмыслоўцаў і грамадзкасьці.
Загрузіць яшчэ