24–25 кастрычніка ў Беларусі зь візытам знаходзяцца прадстаўнікі МЗС Швэцыі і Польшчы. Напярэдадні саміта Ўсходняга партнэрства ў Вільні дыпляматы з краінаў-ініцыятараў праграмы наведваюць краіны-сябры УП. Міністры замежных спраў Швэцыі і Польшчы абралі для свайго візыту Кіеў, Кішынёў і Тбілісі.