На Магілёўшчыне на 148 прадпрыемствах затрымліваюць выплаты заробкаў.
Лідэр народнага фронту Зянон Пазьняк апавядае, як прайшлі Дзяды 25 гадоў таму.
У Пружанах пахавалі 39-гадовую маці 11 дзяцей Кацярыну Онахаву, якая скончыла жыцьцё самагубствам. Муж нябожчыцы зьбіраецца выхоўваць дзяцей сам, а жыхары Пружанаў ня могуць зразумець учынку памерлай.
Начальнік Бабруйскай калёніі № 2, які ад падпаў пад візавыя і маёмасныя санкцыі Эўразьвязу, адмовіўся пракамэнтаваць гэтую падзею. Карэспандэнту Свабоды ўдалося пагаварыць толькі зь ягонай сакратаркай.
Афіцыйны журнал Эўрапейскага зьвязу апублікаваў абноўлены сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія знаходзяцца пад візавымі і маёмаснымі санкцыямі.
29 кастрычніка Ленінскі суд Магілёва аштрафаваў кіраўніка абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў Юрыя Новікава на 45 базавых велічыняў.
Менскі гарадзкі і абласны выканаўчыя камітэты задаволілі заяўку Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі — БНФ на правядзеньне традыцыйнага шэсьця і мітынгу памяці продкаў «Дзяды».
Злучаныя Штаты павіншавалі Грузію з правядзеньнем мірных прэзыдэнцкіх выбараў і заявілі, што галасаваньне на іх адлюстроўвае волю грузінскага народа.
У Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсіяў, 29 кастрычніка, адбудзецца жалобны маратон па мясьцінах масавых расстрэлаў 30–40-х гадоў у Менску і ваколіцах.
Пракуратура Маскоўскага раёну Менску ня выявіла парушэньняў умоў утрыманьня сябра АГП Мікалая Гладышава ў турме на Акрэсьціна.
Хоць пасьля чарнобыльскай катастрофы мінула 27 гадоў, беларусы так і не прызвычаіліся да дазімэтрычнага кантролю
«Рукамі беларускіх спэцслужбаў Пуцін наводзіць парадак у Дагестане», — лічыць палітоляг, дырэктар Інстытуту нацыянальнай стратэгіі Станіслаў Бялкоўскі.
Праект «Карпарацыя «Астрог» менскага архітэктара Вадзіма Пракопчыка заняў другое месца ў ІІІ-м штогадовым беларускім фэстывалі-конкурсе дызайну і архітэктуры Belarus Design Award, на якім дэманстраваліся канцэпты інтэр’еру дому будучыні.
26 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну восьмы раз ладзілася паэтычнае сьвята ў гонар Анатоля Сыса «Дух — гэта, людзі, Я!».
З 1 лістапада прадпрымальнікаў пачнуць правяраць на адпаведнасьць тэхнічнаму рэглямэнту Мытнага зьвязу. Тавары, завезеныя з гэтага часу, мусяць мець сэртыфікаты. А як быць з рэшткамі, што не пасьпеюць прадаць?
Беларускую мову зь яе выбівала настаўніца пачатковых клясаў. Амаль штодня мэтадычна дубасіла дзяўчынку лінаркай па пальцах.
25 кастрычніка ў Мазырскім раённым судзе пачаўся разгляд пазову сябра незалежнага прафсаюзу Ўладзімера Ключнікава да дырэкцыі нафтаперапрацоўчага заводу аб аднаўленьні на працы.
25 кастрычніка ў магілёўскай ратушы грамадзкасьці прэзэнтавалі габэлен з выявай гарадзкога герба эпохі Магдэбурскага права.
Загрузіць яшчэ