Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візавыя санкцыі Эўразьвязу: мінус 13, плюс 2. Прозьвішчы


Колішняя судзьдзя Вольга Комар

Афіцыйны журнал Эўрапейскага зьвязу апублікаваў абноўлены сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якія знаходзяцца пад візавымі і маёмаснымі санкцыямі.

У сьпіс грамадзян, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, унесеныя:

  • Аляксандр Какунін (начальнік Бабруйскай папраўчай калёніі № 2, дзе адбывае пакараньне Алесь Бяляцкі)
  • Юрый Трутко (намесьнік начальніка Бабруйскай папраўчай калёніі № 2).

Са сьпісу выдаленыя прозьвішчы 13 чалавек:

  • Аляксандр Драніца (вайсковы пракурор)
  • Анатоль Дудкін (транспартны пракурор)
  • Вольга Комар ( былая судзьдзя Фрунзенскага раёна Менска)
  • Мікалай Кулік (былы пракурор)
  • Мікалай Купрыянаў (былы намесьнік генпракурора)
  • Уладзімір Курловіч (былы старшыня Менскай абласной выбарчай камісіі)
  • Леанід Лучына (былы старшыня Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі)
  • Мікалай Мяцеліца (былы старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі)
  • Уладзімір Міхасёў (былы старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі)
  • Надзея Равуцкая (судзьдзя Маскоўскага раёна Менска)
  • Уладзімер Русакевіч (былы міністар інфармацыі)
  • Яўген Сьмірноў (былы першы намесьнік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда)
  • Мікалай Трубнікаў (былы судзьдзя Партызанскага суду Менску)

Эўразьвяз таксама зьняў санкцыі з кампаній, якія належаць бізнэсмэну Ўладзімеру Пефціеву:

  • Дзелавая сетка
  • Сыстэмы інвэстыцый і інавацый
  • Сен-Да
  • БТ Інвэст
  • Тэхнасаюзпрыбор

У абноўленым сьпісе цяпер значацца 232 прозьвішчы і 25 прадпрыемстваў.

Да гэтага пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЭЗ траплялі 242 беларускія чыноўнікі, у тым ліку Аляксандар Лукашэнка. Візавыя санкцыі ў дачыненьні да міністра замежных спраў Уладзімера Макея часова прыпыненыя.

Рада Эўразьвязу 29 кастрычніка яшчэ на адзін год працягнула санкцыі адносна Беларусі. Яны будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка 2014 году. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Рады Эўразьвязу.

«У адпаведнасьці са штогадовым аглядам сёньня Рада працягнула абмежавальныя меры Эўразьвязу адносна Беларусі да 31 кастрычніка 2014 году, — гаворыцца ў паведамленьні. — Гэта адбылося ў сувязі з тым, што палітычныя вязьні дагэтуль ня вызваленыя, а паляпшэньняў у сфэры павагі правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі не назіраецца».

Таксама адзначаецца, што ЭЗ захавае палітыку крытычнага ўзаемадзеяньня з Беларусьсю, накіраваную на забесьпячэньне выкананьня правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у краіне.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG