Ніна Багінская, «чые сьцягі застануцца ў гісторыі Беларусі», стала ляўрэаткай прэміі «Людзі Cвабоды – 2020».
Пагаварылі зь беларускім рэжысэрам Максімам Шведам пра яго новы фільм, падзеі ў Беларусі, затрыманьне і сёлетні Watch Docs. А таксама даведаліся, наколькі цяжка здымаць дакумэнтальнае кіно ў нашай краіне і як пачаць, калі маеце геніяльную ідэю.
Працягваем нашу рубрыку «Цытаты, якія дапамагаюць жыць».
Улады Канады дазволілі выкарыстоўваць вакцыну ад каранавірусу, распрацаваную нямецкай кампаніяй BioNTech і амэрыканскім канцэрнам Pfizer.
Дзьмітры Ткачэнка дзесяць гадоў узначальваў хойніцкі ўчастак «Энэргазбыту». Цяпер ён беспрацоўны; прычына — грамадзянская пазыцыя. «Майго прадзеда рэпрэсавалі і расстралялі. Я застаўся бяз працы. Але веру, што неўзабаве ў нашага Урфіна Джуса скончыцца чароўны парашок для дубаломаў», — жартуе ён.
Напярэдадні рашэньня адносна вакцыны Pfizer/BioNTech мэдычныя экспэрты ЗША апублікавалі дакумэнт, які сьцьвярджае, што гэтая вакцына не выклікае ніякіх засьцярогаў адносна яе бясьпекі і эфэктыўнасьці.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам. Разьбіраемся, якія паўнамоцтвы мае гэты орган.
Сямнаццаць чалавек — у асноўным студэнты, адлічаныя зь беларускіх унівэрсытэтаў за ўдзел у акцыях пратэсту — знойдуць часовы прытулак у доме, адчыненым 8 сьнежня ў Беластоку Фондам «Беларусь 2020».
Пяць студэнтаў і тры выкладчыкі зь Беларусі будуць працаваць ва Ўнівэрсытэце імя Францішка Палацкага ў Оламаўцы ў наступным сэмэстры дзякуючы адмысловым стыпэндыям.
Уручэньне копій даверчых грамат амбасадарам Францыі ў Менску Нікаля дэ Лякостам 8 сьнежня не было ўзгодненае зь іншымі дзяржавамі – сябрамі Эўразьвязу.
Бо ў выніку праверкі ня знойдзены склад злачынства, гаворыцца ў лісьце СК, які атрымаў Антон Трафімовіч.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 8 сьнежня прызначыў генэрала-адстаўніка Лойда Остына міністрам абароны.
4 месяцы таму пачаліся самыя масавыя і самыя працяглыя ў гісторыі незалежнай Беларусі пратэсты.
Вярхоўны суд у аўторак адхіліў спробу рэспубліканцаў прызнаць несапраўднымі каля 2,5 мільёна бюлетэняў, адпраўленых па пошце ў Пэнсыльваніі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, і тым самым аспрэчыць перамогу Джо Байдэна ў гэтым штаце.
Грамадзянцы Швайцарыі беларускага паходжаньня Натальлі Хершэ прысудзілі два з паловай гады калёніі строгага рэжыму і абавязалі заплаціць 1000 беларускіх рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды пацярпеламу 22-гадоваму супрацоўніку АМАПу Сяргею Кончыку.
У Наваполацку вывучаюць сытуацыю ў сем’ях зь непаўналетнімі дзецьмі, бацькоў якіх прыцягвалі да адказнасьці за ўдзел у акцыях пратэсту. Бацькі называюць гэта ціскам за іхную грамадзянскую пазыцыю.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў санкцыйныя захады супраць кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі на чале зь яго нязьменным кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам. Свабода разьбіралася, наколькі гэта беспрэцэдэнтнае рашэньне.
Юрыя затрымалі на маршы людзей з інваліднасьцю. Ён мае II групу інваліднасьці: моцна кульгае і амаль ня рухаецца левая рука.
Гарадзенца Мікіту Самарына судзяць за гвалт над міліцыянтам, бо ён пырскнуў з балёнчыка ў амапаўца. Хлопцу пры затрыманьні абрэзалі доўгія валасы.
Загрузіць яшчэ