Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі прарасейскай партыі «Саюз» на чале зь Сяргеем Лушчом.
Галоўнай прычынай ад’езду Сяргей называе псыхалягічны стан, у якім апынулася ягоная сям’я пасьля падзей жніўня 2020 году.
Палітвязень ня можа даўмецца, чаму мітрапаліт Веніямін не прызнае нацыянальны сьцяг беларусаў «сьцягам Хрыста», як гэта рабілі патрыярх Ціхан і мітрапаліт Філарэт.
Міністэрства аховы здароўя Кіргізстану, у адрозьненьне ад сваіх калег з Таджыкістану, падае статыстыку ахвяр. Паводле гэтай інфармацыі, у канфлікце з кіргіскага боку загінулі 34 чалавекі.
3 траўня палітзьняволенаму падлетку са Жлобіна Віталю Прохараву споўніцца 18 гадоў — ён адсьвяткуе іх у калёніі. Хлопцу прысудзілі 2 гады калёніі за «масавыя беспарадкі». Міліцыя затрымала Віталя 11 жніўня, пры затрыманьні яго зьбілі. Маці палітвязьня Алеся расказала пра тое, як павіншуе сына.
Вяскоўка Натальля Кавальчук 5 разоў адседзела за наркотыкі, «завязала» і стала мастачкай. Цяпер яна хоча зрабіць выставу ў «сваёй» калёніі і паўтарыць «Еву» Суціна.
59-гадовы жыхар Наваградку Сяргей Лаўрушчык шэсьць гадоў ствараў прыватны гістарычны музэй. Праз актыўны ўдзел у пратэстах да яго прыйшла міліцыя. Экспанаты прызналі зброяй, гаспадара дома — амаль злачынцам. Сяргей расказаў Свабодзе, што быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Для журналіста не прынялі перадачу, адміністрацыя гарадзенскай турмы паведаміла, што ён другі дзень знаходзіцца ў карцары.
«Дэфіцыту бясьпекі на БелАЭС няма». Гэта спрабавалі давесьці шматлікія дакладчыкі зь дзяржаўнага Атамнагляду на грамадзкіх слуханьнях перад выдачай ліцэнзіі на эксплюатацыю першага энэргаблёку Беларускай АЭС.
Жнівеньская рэвалюцыя, безумоўна, паўплывала на пляны беларускіх літаратараў. Яны не сьпяшаюцца аддаваць у друк напісанае да поствыбарчых падзеяў.
Ня толькі людзі з волі падтрымліваюць вязьняў. Здараецца, што і з турмы прыходзяць лісты, якія натхняюць людзей па другі бок кратаў. Свабода працягвае публікаваць цытаты зьняволеных людзей.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных у справе пра замах на Лукашэнку. Сярод іх кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі партыі БНФ Віталь Макаранка.
Дзесяціборац, прызэр Алімпійскіх гульняў і шматлікіх чэмпіянатаў 35-гадовы Андрэй Краўчанка 25 красавіка пачаў галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі. Ён п’е толькі ваду.
З СІЗА КДБ прыйшоў першы ліст ад Аляксандра Фядуты, яго атрымала жонка Марына Шыбко.
Ангеліна, дзесяцагадовая дачка Сяргея і Алены Маўшук зь Пінску, якіх сёньня асудзілі на 6,5 і 6 гадоў калёніі адпаведна, застанецца жыць з хроснай, пяцігадовую Карыну гатовыя ўзяць пад апеку знаёмыя сям’і.
Праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава перавялі з «хіміі» у сьледчы ізалятар турмы № 4. Яму пагражае больш жорсткі прысуд. Былы сукамэрнік палітвязьня расказаў ягонай жонцы пра стан Валадара.
Пераход у адкрытую апазыцыю да дзейнага кіраўніка дзяржавы часта прыносіць праблемы.
У гісторыі незалежнай Беларусі ўжо былі тры рэфэрэндумы, і кожны зь іх праходзіў у драматычных абставінах і з парушэньнямі закону.
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд 14 фігурантам пінскай справы. Усіх іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу).
Загрузіць яшчэ