Вэтэрынары Ганна і Антон Шаменкавы ў сувязі з падзеямі ў Беларусі восеньню 2020 году вырашылі пераехаць у Польшчу. Спачатку яны ня мелі магчымасьці працаваць па спэцыяльнасьці, таму стварылі валянтэрскі праект, каб дапамагаць гадаванцам беларусаў за мяжой.