Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну пачалося а 5-й раніцы 24 лютага. Вайна, на якую Лукашэнка адводзіў «3–4 дні», працягваецца ўжо два месяцы. Сабралі факты пра тое, як вайна паўплывала на Беларусь і беларусаў.
Падзеі 24 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Вялікая Брытанія будзе аказваць больш ваеннай дапамогі Ўкраіне, у прыватнасьці, транспартныя сродкі, дроны і супрацьтанкавыя сродкі.
Турэччына закрыла паветраную прастору для расейскіх ваенных і грамадзянскіх самалётаў, якія накіроўваюцца ў Сырыю. Пра гэта ў суботу заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі дае прэс-канфэрэнцыю на станцыі мэтрапалітэну ў Кіеве.
У Маскве на Краснай і Пушкінскай плошчах у суботу затрымалі некалькі ўдзельнікаў адзіночных пікетаў супраць вайны з Украінай.
У Рызе ля помніка Свабоды прайшоў мітынг, арганізаваны суполкай «Расейскі голас супраць вайны», якая аб'ядноўвае расейскамоўных жыхароў Латвіі.
У выніку ракетнага ўдару па Адэсе загінулі 6 чалавек, яшчэ 18 параненыя, паведаміў кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.
Паразмаўлялі з мастачкай, якая даўно стварае работы пра беларускую культуру, сацыяльна-палітычныя падзеі, а цяпер і пра вайну ва Ўкраіне.
Пасьля жніўня 2020 году вялікая колькасьць беларускіх музыкаў страціла магчымасьць выступаць у Беларусі. У канцы лютага 2022 году шмат для каго зь іх закрыўся і расейскі рынак.
Каля 200 беларусаў былі затрыманыя ў апошнія дні верасьня і на пачатку кастрычніка 2021 году за камэнтары ў інтэрнэце па «справе Зельцара». Ужо сем месяцаў людзі ў турме. Вядома пра два прысуды па такіх справах.
21 красавіка на 91-м годзе пайшоў з жыцьця Анатоль Вярцінскі — паэт, грамадзкі дзеяч, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Частку вуліцы ля пасольства Расеі ў Празе перайменавалі ў вуліцу Ўкраінскіх герояў.
Прайшлі жорсткія дэбаты паміж двума кандыдатамі ў прэзыдэнты Францыі, падчас якіх адзін (Макрон) абвінаваціў другую (Лё Пэн) у шчыльных палітычных і фінансавых сувязях з Крамлём і Пуціным асабіста. «Усе хлусьня!» — заявіла Лё Пэн. Але занадта шмат фактаў указвае на тое, што гэта праўда.
У эфіры Свабода Premium абмяркоўваем «справу артапэдаў» і мэдычныя «шарашкі» як пэрспэктыву для сыстэмы аховы здароўя ў Беларусі.
Спэцыяльная прадстаўніца ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр правяла размову з журналістамі, дзе закранула пытаньне ўдзелу Беларусі ў вайне Расеі з Украінай, а таксама расказала, што трэба зрабіць афіцыйнаму Менску, каб пачаць дыялёг з Захадам.
Свабода паразмаўляла з мужам Алесі Буневіч, вядомым актывістам зь Бялынічаў Алегам Мяцеліцам пра дэталі справы, а таксама пра іхнае знаёмства.
«Бегавы мастак» Вадзім Сіманаў, які «рысаваў» сваімі маршрутамі патрыятычныя GPS-выявы, вымушаны быў зьехаць зь Беларусі. Цяпер Вадзім па сваіх GPS-рысах бегае ў Тбілісі.
Спэцыяльная прадстаўніца ЗША ў Беларусі Джулія Фішэр падчас размовы з журналістамі пракамэнтавала нядаўні ліст міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея заходнім дзяржавам з прапановай узнавіць дыялёг.
22 красавіка камуністы адзначаюць гадавіну нараджэньня Ўладзіміра Ўльянава (Леніна) (1870–1924).
Загрузіць яшчэ