Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады таму аб’ядналіся штабы. Знакамітае фота Калесьнікавай, Ціханоўскай і Цапкалы


Марыя Калесьнікава, Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала.
Марыя Калесьнікава, Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала.

16 ліпеня 2020 году ініцыятыўныя групы па вылучэньні трох альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты — Віктара Бабарыкі, Валера Цапкалы і Сьвятланы Ціханоўскай — правялі перамовы і вырашылі абʼяднацца.

Вось як тую падзею сёньня ў сацыяльных сетках згадалі Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цалкала і каманда Віктара Бабарыкі.

Святлана Ціханоўская: «Гэтаму фотаздымку сёньня спаўняецца два гады. Што вы адчуваеце, калі бачыце яго? Ёсьць падзеі, якія становяцца паваротнымі — і гэта якраз адна з іх. Я памятаю, што ў той дзень мы разумелі — адбываюцца гістарычна важныя падзеі. І ўсё адно тады мы не маглі ўявіць іх рэальныя маштабы.
Цэлыя два гады прайшлі. За гэты час мы дакладна даведаліся, што абсалютная большасьць беларусаў не церпіць дыктатуры, хоча дзейсных законаў для ўсіх, выступае супраць вайны. Як бы зараз ні імкнуліся прымусіць маўчаць людзей, мы ўсе ўжо гэта ведаем. Дарагая Маша, мы з Веранікай і мільёнамі людзей вельмі чакаем моманту, калі зможам зноў быць побач. І гэта дае сілы не апускаць рукі, а ісьці наперад».

Вераніка Цапкала: «Роўна два гады таму, 16 ліпеня 2020 года, мы абʼядналіся, абʼядналася ўся Беларусь. Мы пакінулі ўласныя амбіцыі дзеля агульных мэт — вызваленьне палітычных зьняволеных і правядзеньня новых выбараў. Дзеля вяртаньня ўлады народу Беларусі ад дыктатара, які ўзурпаваў яе, мы адкінулі ўласную ганарыстасьць, перасталі дзяліцца на штабы, офісы ці каманды. Гэты дзень стаў пачаткам адраджэньня беларускага народа, калі ніводзін чалавек, а ўвесь народ адчуў сябе лідэрам — адказным за лёс сваёй радзімы.

У гэты дзень наша агульная мэта — вяртаньне краіны народу была ўзьнесена над усімі эгаістычнымі і карысьлівымі мэтамі асобных асоб. І дагэтуль я веру, што мы зможам дасягнуць перамогі, адкінуўшы эгацэнтрызм і асабістыя амбіцыі. Толькі разам мы пераможам!»

«Як усё пачалося? 15 хвілін у штабе Бабарыкі ў перагаворцы, два гады таму, утрох, яны дамовіліся абʼяднаць намаганьні. Марыя, Сьвятлана, Вераніка сталі сымбалям перамен, натхніўшы мільёны беларусаў. Гэта сапраўды гістарычны дзень», напісана на старонкі Віктара Бабарыкі ў Фэйсбуку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG