Першым «вайсковым міністрам» у пераходным кабінэце, пра які 9 жніўня абвесьціла Сьвятлана Ціханоўская, стаў 57-гадовы падпалкоўнік запасу Валеры Сахашчык. Яго афіцыйная пасада будзе называцца «прадстаўнік кабінэту па абароне і нацыянальнай бясьпецы». Свабода расказвае, хто гэты чалавек.
У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны расказалі пра ўмовы ўезду грамадзян замежных краін на ўкраінскую тэрыторыю, а таксама заклікалі пры плянаваньні паездак улічваць рызыкі небясьпекі праз паўнамаштабную вайну Расеі ва Ўкраіне.
Галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб зьехала з краіны. 15 чэрвеня яе асудзілі на 2,5 года «хіміі». 22 ліпеня прысудзілілі 13 дзён адміністрацыйнага арышту, якія яна мусіла адбыць да накіраваньня на прымусовую працу. Аксану зноў пачалі шукаць супрацоўнікі Сьледчага камітэту.
Паглядзелі, як зьмянілася Беларусь за 2 гады.
Галоўным вынікам двухдзённай канфэрэнцыі беларускіх дэмакратычных сіл у Вільні стала абвяшчэньне Сьвятланай Ціханоўскай свайго пераходнага Кабінэту.
Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла аб затрыманьні «кілераў спэцслужбаў Расеі, якія плянавалі забойства міністра абароны і кіраўніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны».
Першая частка падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га» расказвае пра беспрэцэдэнтную выбарчую кампанію, падчас якой у беларусаў упершыню ўзьнікла вера ў перамогу над аўтарытарызмам, а таксама пра тое, як сілавікі спрабавалі стрымаць народны ўздым.
Экс-міністру абароны Ўкраіны Міхайлу Ежалю, які ў 2013–2015 гадах працаваў надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, выставілі яшчэ адно абвінавачаньне ў злачынстве, учыненым у часе ягонага кіраваньня вайсковым ведамствам.
З 11 жніўня 2020 году зьняволены жыхар Гомля Мікіта Залатароў. Мікіту затрымала міліцыя, калі яму было 16 гадоў. Пасьля затрыманьня ён трапіў у рэанімацыю. Падлетка абвінавацілі ў «масавых беспарадках».
Пра гэта лідэр беларускай апазыцыі заявіла на канфэрэнцыі дэмакратычных сіл «Новая Беларусь», што праходзіць у Вільні.
Урад Украіны ўхваліў рашэньне спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня зь Беларусьсю аб вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі прадпрыемстваў і арганізацыяў абаронных галін прамысловасьці.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай 8–9 жніўня ладзіць у Вільні канфэрэнцыю, на якой маюць знайсьці адказы на пытаньні аб далейшай стратэгіі беларускай апазыцыі.
Ужо некалькі тыдняў запар расейскія войскі канцэнтруюцца на абстрэлах трох рэгіёнаў Украіны — Мікалаева і Мікалаеўскай вобласьці, памежнай зь ёю Днепрапятроўскай вобласьці, а таксама Харкава і Харкаўскай вобласьці.
Былы палітвязень Ціхан Клюкач зноў зьбіраецца ваяваць ва Ўкраіне. Цяпер ужо ў складзе палку «Пагоня». Два месяцы таму ён пачынаў быў службу ў палку Кастуся Каліноўскага, але праз канфлікт з камандаваньнем палку адтуль сышоў.
Ціматэ Суладзэ мае трубу, аўтамабіль і трох сабак, якіх падабраў на вуліцы ў Тбілісі. У размове са Свабодай ён расказаў пра сваю прафэсію.
6 жніўня 1517 году ў сталіцы Чэскага Каралеўства Празе выйшла ў сьвет першая друкаваная кніга Беларусі — Біблія ў перакладзе на старабеларускую мову Францішка Скарыны.
Чарнагорцы пакуль дзівяцца, што людзі пераяжджаюць да іх жыць на пастаянна, а не на летні сэзон, расказвае мастачка Надзея. Сабралі, што трэба ведаць тым, хто зьбіраецца пераяжджаць у Чарнагорыю.
6 жніўня стала вядома, што сьпявачку Мерыем Герасіменку арыштавалі на 15 «сутак». Інфармацыя зьявілася ў тэлеграм-канале незалежнай валянтэрскай ініцыятывы «Списки задержанных».
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікола Аўтуховіч — рэкардсмэн ня толькі па колькасьці дзён галадаваньня на знак пратэсту, ён і сядзеў даўжэй за ўсіх — ужо 9 гадоў ён за кратамі. Гэта трэцяя ягоная адседка. Расказваем пра яго.
У канцы верасьня — пачатку кастрычніка 2021 году за камэнтары ў «справе Зельцара» затрымалі каля 200 беларусаў. Большасьць дагэтуль у турме ў чаканьні суду. Што новага ў затрыманых — даведалася Свабода.
Загрузіць яшчэ