Ужо некалькі тыдняў запар расейскія войскі канцэнтруюцца на абстрэлах трох рэгіёнаў Украіны — Мікалаева і Мікалаеўскай вобласьці, памежнай зь ёю Днепрапятроўскай вобласьці, а таксама Харкава і Харкаўскай вобласьці.
Былы палітвязень Ціхан Клюкач зноў зьбіраецца ваяваць ва Ўкраіне. Цяпер ужо ў складзе палку «Пагоня». Два месяцы таму ён пачынаў быў службу ў палку Кастуся Каліноўскага, але праз канфлікт з камандаваньнем палку адтуль сышоў.
Ціматэ Суладзэ мае трубу, аўтамабіль і трох сабак, якіх падабраў на вуліцы ў Тбілісі. У размове са Свабодай ён расказаў пра сваю прафэсію.
6 жніўня 1517 году ў сталіцы Чэскага Каралеўства Празе выйшла ў сьвет першая друкаваная кніга Беларусі — Біблія ў перакладзе на старабеларускую мову Францішка Скарыны.
Чарнагорцы пакуль дзівяцца, што людзі пераяжджаюць да іх жыць на пастаянна, а не на летні сэзон, расказвае мастачка Надзея. Сабралі, што трэба ведаць тым, хто зьбіраецца пераяжджаць у Чарнагорыю.
6 жніўня стала вядома, што сьпявачку Мерыем Герасіменку арыштавалі на 15 «сутак». Інфармацыя зьявілася ў тэлеграм-канале незалежнай валянтэрскай ініцыятывы «Списки задержанных».
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікола Аўтуховіч — рэкардсмэн ня толькі па колькасьці дзён галадаваньня на знак пратэсту, ён і сядзеў даўжэй за ўсіх — ужо 9 гадоў ён за кратамі. Гэта трэцяя ягоная адседка. Расказваем пра яго.
У канцы верасьня — пачатку кастрычніка 2021 году за камэнтары ў «справе Зельцара» затрымалі каля 200 беларусаў. Большасьць дагэтуль у турме ў чаканьні суду. Што новага ў затрыманых — даведалася Свабода.
Першы беларускі ноўтбук паабяцалі сабраць яшчэ ў 2009 годзе. Глядзім, што з імпартазамяшчэньнем, пра якое ўвесь час кажуць чыноўнікі.
9 жніўня Радыё Свабода прадставіць першы эпізод падкасту «„Красаўцы“. Вайна супраць народу ў жніўні 2020-га». Ён расказвае аб пратэстах пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі з гледзішча сілавікоў.
Алег Аўчыньнікаў ужо больш за восем гадоў жыве ва Ўкраіне, якая стала для яго другім домам.
Ігар Банцэр — актывіст і музыка з Горадні. Яго затрымалі летась у кастрычніку. За гэты час ён двойчы галадаваў на знак пратэсту.
Украінская нацыянальная энэргетычная кампанія «Енергоатом» 5 жніўня заявіла, што Запароская АЭС працуе згодна з нормамі ядзернай, радыяцыйнай і экалягічнай бясьпекі.
У жнівеньскія дні 2020 году Аляксей Пацко зьдзейсьніў учынак, які перавярнуў ягонае жыцьцё. Працуючы судзьдзём, ён адмовіўся караць удзельнікаў пратэстаў. Кошт гэтага — страта працы, перасьлед усёй сям’і, пераезд ва Ўкраіну, затым — у Нямеччыну.
У Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі людзі выйшлі да беларускай амбасады ў Вільні ў масках з тварамі зьняволеных праваабаронцаў «Вясны».
Сваякам стала вядома пра стан зьняволенага ваўкавыскага прадпрымальніка. Ён пачаў піць, аднак адчувае сябе яшчэ вельмі кепска.
Лукашэнка зноў загаварыў пра нарошчваньне тэмпаў у гандлі з Кітаем. Глядзім, ці магчыма гэта.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвінаваціла ўкраінскую армію ў разьмяшчэньні сваіх базаў на тэрыторыі школ і мэдычных установаў, што стварае небясьпеку для цывільнага насельніцтва. У Кіеве адказалі.
Упраўленьне стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны паведаміла, што Расея пачала вывозіць зь Беларусі боепрыпасы ў 1061-ы Цэнтар матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Паўднёвай вайсковай акругі.
Пяты дзень працэсу, фігурантамі якога зьяўляюцца Юры Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, пачаўся з допыту сьведак.
Загрузіць яшчэ