Жывая трансьляцыя з Осла, з цырымоніі ўшанаваньня Нобэлеўскай прэміяй міру 2022 году беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага, украінскіх і расейскіх праваабаронцаў.
Пагаварылі пра Аўстралію зь беларускай Каралінай. Яна расказала, чаму бацькі там не працуюць, каб самім даглядаць малое дзіця, чаму рэдка хто выклікае «хуткую», колькі ў Аўстраліі каштуе жыцьцё і дзе там можна сустрэць кенгуру.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг выказаў занепакоенасьць тым, што баявыя дзеяньні ва Ўкраіне могуць перарасьці ў вайну паміж Расеяй і NATO.
У Беларусі пазбавілі адвакацкіх ліцэнзій Уладзімера Пыльчанку, які абараняў Марыю Калесьнікаву, і Віктара Мацкевіча, які забясьпечваў абарону Сяргею Ціханоўскаму.
У Міністэрстве абароны ЗША ўдакладнілі, што ўвойдзе ў новы пакет вайсковай дапамогі для Ўкраіны ў памеры 275 мільёнаў даляраў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскія войскі «фактычна зруйнавалі» Бахмут у Данецкай вобласьці.
Намесьнік старшыні Аб’яднагага пераходнага кабінэту Павал Латушка і дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук выступілі ў парлямэнце Чэхіі з абмеркаваньнем сытуацыі ў Беларусі.
З пачатку расейскай агрэсіі на вайне ва Ўкраіне загінулі 10 002 расейскія вайскоўцы, 430 зь іх — гэта змабілізаваныя. Пра гэта паведамляецца ў сумесным расьсьледаваньні расейскай службы BBC і «Мэдыязоны».
Натальля Пінчук прыбыла ў сталіцу Нарвэгіі для ўдзелу ў цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру яе мужу Алесю Бяляцкаму, які застаецца за кратамі ў Беларусі.
Паглядзелі, якія льготы маюць сёньня беларускія сілавікі і што ім гарантуе дзяржава.
Улады Херсонскай вобласьці заявілі, што цягам 8 сьнежня расейцы нанесьлі 68 удараў па населеных пунктах рэгіёну.
Паводле інфармацыі структураў украінскага ўраду, выбухатэхнікі мусяць праверыць яшчэ 174 тысячы квадратных кілямэтраў на наяўнасьць мін. Гэта складае 30% ад агульнай плошчы Ўкраіны.
10 сьнежня ў Осла адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. На цырымоніі ня будзе аднаго зь ляўрэатаў — Алесь Бяляцкі вось ужо 17 месяцаў за кратамі, разам з сваімі паплечнікамі з праваабарончага цэнтру «Вясна».
10 сьнежня 2022 году спаўняецца два гады ініцыятыве беларускай дыяспары «Народныя амбасады Беларусі». Прадстаўнік народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ расказаў Свабодзе пра дзейнасьць народных амбасадаў у сьвеце і пра новыя пляны.
Беларусь павялічыць долю на «стагнацыйным рынку» Расеі, а гэта «непэрспэктыўна для эканомікі», мяркуе экспэрт.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца зь візытам у Польшчы. Яна сустрэлася зь беларускімі актывістамі і польскімі палітыкамі, у тым ліку з былым і цяперашнім прэзыдэнтамі.
Спыталіся ў сябры рады «Экадому» Ірыны Сухій, якія экалягічныя праблемы абвастрыла вайна Расеі супраць Украіны і колькі часу спатрэбіцца на іх разьвязаньне.
У Лодзі на пачатку сьнежня адбылося паседжаньне Рады міністраў АБСЭ. Фатографы «злавілі ў аб’ектыў» прадстаўніцу дэмакратычных сілаў і прадстаўніка лукашэнкаўскіх уладаў.
Грамадзянам Беларусі, якія афармляюць дакумэнты на атрыманьне нацыянальнай візы ці дазвол на жыхарства у Літве, пачалі задаваць пытаньні пра вайну і сытуацыю ва Ўкраіне. Такую ж анкету шлюць і расейцам.
6 сьнежня падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі палка Кастуся Каліноўскага і «Кібэрпартызанаў» стала вядома, што ва Ўкраіне загінуў яшчэ адзін беларус, Аляксей з пазыўным «Якуб». Свабода паразмаўляла з намесьнікам камандзіра палку Каліноўскага Вадзімам Кабанчуком.
Загрузіць яшчэ