3 студзеня Лукашэнка падпісаў указ, які зацьвярджае новыя правілы для паступленьня ў ВНУ і каледжы; ён ужо апублікаваны на сайце president.gov.by. Глядзім, як было і як стала.
Украінскія сьледчыя расьсьледуюць справу паводле ч. 4 артыкула 191 Крымінальнага кодэксу Украіны — прысабечваньне або растрата чужой маёмасьці, зьдзейсьненыя ў вялікіх памерах падчас ваеннага або надзвычайнага становішча.
Выведка Вялікай Брытаніі аналізуе сытуацыю ў самым гарачым пункце расейскай вайны супраць Украіны, горадзе Бахмуце Данецкай вобласьці.
Раней падазрэньні па фактах агрэсіі супраць Украіны абвясьцілі 626 прадстаўнікам палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Расеі.
На вайне ва Ўкраіне загінулі 538 расейцаў, мабілізаваных у войска РФ з 21 верасьня 2022, як падлічылі журналісты расейскай службы BBC і «Медиазоны».
Круізнаму лайнэру Viking Orion з 800 пасажырамі на борце не дазволілі прышвартавацца ў чатырох партах Новай Зэляндыі і Аўстраліі праз нарослыя на корпус мікраарганізмы.
У 2022 годзе ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі 40% тэрыторый, акупаваных пасьля 24 лютага, і 28% усіх акупаваных тэрыторый.
Цікавасьць расейскіх спэцслужбаў да Нямеччыны ўзрастае па меры працягу вайны Расеі з Украінай. Пра гэта агенцтву DPA паведаміў кіраўнік Фэдэральнага ведамства абароны Канстытуцыі Нямеччыны Томас Гальдэнванг.
NATO павінна павялічыць вытворчасьць узбраеньняў, бо вайна ва Ўкраіне зацягваецца, а патрэба Кіева ў абсталяваньні расьце, заявіў генэральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг у інтэрвію, якое транслявалася 1 студзеня, перадае агенцтва DPA.
Кітай можа паспрабаваць замацаваць за сабой найбагацейшыя рэсурсамі ўчасткі Месяца і не дапусьціць на іх ЗША. Такія асьцярогі выказаў дырэктар амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA Біл Нэльсан у інтэрвію часопісу Politico.
У дэакупаванай Харкаўскай вобласьці ўкраінскія праваахоўнікі выявілі 25 катоўняў, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі па Харкаўскай вобласьці Ўладзімір Цімошка.
У першы дзень 2023 году прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту па абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык у сваіх сацыяльных сетках апублікаваў здымак з галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Ўкраіны Валерыем Залужным.
Адзін з самых зацятых прапагандыстаў дзейнай улады Ігар Марзалюк выйшаў з апазыцыйнай сацыял-дэмакратычнай партыі. Крытыкаваў акупацыю Крыму ў 2014 годзе, а цяпер маўчыць пра вайну ва Ўкраіне.
Падзеі 2 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пагутарылі з адным зь яе стваральнікаў, кіраўніком фонду Tutaka Паўлам Станкевічам, пра тое, як прыйшла ідэя праекту, як рэагуюць на гульню палякі і чаму яна цяпер важная.
Падзеі 31 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Уварваньне Расеі ва Ўкраіну, пратэсты ў Казахстане і Армэніі, сьмерць прэзыдэнта СССР, антыўрадавыя дэманстрацыі ў Іране і пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў Аўганістане, Нобэль для беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў. Чым запомніўся 2022 год. Самыя яскравы моманты падзей у фотаздымках
Ірына Лукашэнка зьехала з Радзімы ад рэпрэсій. Цяпер яна жыве ў Кіеве, дапамагае ўкраінцам і беларусам у розных валянтэрскіх рухах і праектах. Пра жыцьцё ва Ўкраіне падчас вайны — у гутарцы Свабоды.
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну найбагацейшыя расейцы пазбавіліся звыш 93 мільярдаў даляраў.
26 сьнежня ў былых McDonaldʼs у Беларусі зьявіліся бургеры «Панскі» і «Шляхецкі». Новая назва пратрымалася ўсяго некалькі дзён, ад 29-га сьнежня яны называюцца «Родны» і «Беларускі».
Загрузіць яшчэ