Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Ігара Гермянчука

Ігар Гермянчук
Ігар Гермянчук

Падзеі 29 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1770 — Джэймз Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі.

1918 — Цэнтральная Рада Ўкраіны прыняла Канстытуцыю Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, якая так і не набыла моц. Нямецкія войскі акупавалі Ўкраіну, на патрабаваньне нямецкай акупацыйнай улады Цэнтральная Рада была распушчаная, ліквідаваная Ўкраінская Народная Рэспубліка і ўтвораны гетманат Паўла Скарападзкага.

1945 — войскі саюзьнікаў вызвалілі вязьняў канцлягера Дахаў.

Брама концлягеру ў Дахау, надпіс на браме - Arbeit macht frei (Праца робіць свабодным)
Брама концлягеру ў Дахау, надпіс на браме - Arbeit macht frei (Праца робіць свабодным)

1975 — у часе віетнамскай вайны пачалася эвакуацыя амэрыканскага пэрсаналу з Сайгону.

1996 — выйшаў у сьвет першы том Беларускай энцыкляпэдыі.

1997 — створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.

У гэты дзень нарадзіліся

1884 — Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык.

1899 — Д'юк Элінгтан, амэрыканскі кампазытар.

Д'юк Элінгтан
Д'юк Элінгтан

1921 — Мікола Ермаловіч, гісторык, аўтар папулярных кніг па гісторыі Беларусі «Старажытная Беларусь», «Па сьлядах аднаго міту», «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае».

Гісторык Мікола Ермаловіч
Гісторык Мікола Ермаловіч

1940 — Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе.

У памяці

1924 — Міхаіл Пліс, беларускі праваслаўны сьвятар і грамадзкі дзяяч.

1931 — Яўхім Карскі, філёляг-славіст, мовазнаўца, фальклярыст, этнограф, заснавальнік навуковага беларусазнаўства.

Яўхім Карскі
Яўхім Карскі

1995 — Андрэй Пяткевіч, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х, перасьледаваны КДБ.

2002 — Ігар Гермянчук, рэдактар газэты «Свабода», дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.

Кнігу Сяргея Астраўцова пра Ігара Гермянчука «Спадар Свабода» спампаваць можна тут.

Ігар Гермянчук, Прага, канец 1990-х
Ігар Гермянчук, Прага, канец 1990-х

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG