Нобэлеўскі ляўрэат, праваабаронца, літаратар Алесь Бяляцкі 3 сакавіка быў асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцам Валянціну Стэфановічу, Уладзімеру Лабковічу і Дзьмітрыю Салаўёву прызначылі тэрміны ад 7 да 9 гадоў зьняволеньня. Такі прысуд вынесла судзьдзя Марына Запасьнік.