Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яго рэанімавалі, але сэрца зноў спынілася». Што напісана ў дакумэнтах аб сьмерці Алеся Пушкіна

Алесь Пушкін, архіўнае фота
Алесь Пушкін, архіўнае фота

Свабода пагаварыла зь сябрам Алеся Пушкіна Янакам Коўзелем пра вядомыя абставіны сьмерці і разьвітаньне з мастаком.

Як расказаў Свабодзе доктар прыродазнаўчых навук, сябар Алеся Пушкіна Янак Коўзель, прычына сьмерці Алеся Пушкіна пакуль невядомая. Ні вусна, ні пісьмова адказныя ўстановы (горадзенская турма і шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні) не паведамілі гэтай інфармацыі блізкім.

Патолягаанатамічнае дасьледаваньне цела Пушкіна меліся рабіць 12 ліпеня апоўдні, але правялі яго раней — у ноч на 12 ліпеня. Чаму так зрабілі, невядома. У пратаколе ўскрыцьця напісана, што прычына сьмерці невядомая, расказаў Свабодзе Коўзель.

Суразмоўца пацьвердзіў, што Алесь Пушкін паступіў у шпіталь хуткай дапамогі ў Горадні ў непрытомным стане ў ноч з 10 на 11 ліпеня. У ягонай мэдычнай картцы не было ніякіх кантактаў родных, таму мэдыкі не адразу здолелі зьвязацца са сваякамі.

«Яму рабілі тэрміновую апэрацыю, але вядома, што шанцаў было няшмат. Яна амаль нічога не вырашала. Падчас апэрацыі ў яго спынялася сэрца. Яго рэанімавалі (і сэрца запрацавала. — РС). Потым сэрца зноў спынілася, і ўратаваць яго не змаглі», — расказаў Свабодзе Янак Коўзель.

Паводле ягонай інфармацыі, Алесь Пушкін памёр прыкладна апоўдні 11 ліпеня.

У апошнім лісьце, дасланым нядаўна на волю, палітвязень напісаў, што страціў 22 кіляграмы. Раней важыў 102, а стаў важыць 80. Мастак паведаміў, што яго перавялі ў іншую камэру. Да таго ж ён расказаў, што застудзіў паясьніцу, і прасіў даслаць яму ваўняны пояс.

Перад зьняволеньнем Алесь Пушкін быў здаровы, ня меў ніякіх захворваньняў, удакладніў суразмоўца Свабоды. Ён перакананы, што на волі ў Пушкіна не было язвы, пра якую пісала выданьне MOST. Паводле выданьня, Алесь Пушкін паступіў у горадзенскі шпіталь з запаленьнем брушной поласьці і сэпсісам, выкліканымі прабадной язвай.

Цела маюць прывезьці ў родную вёску Бобр 12 ліпеня каля 21:00. Разьвітацца з мастаком можна будзе з 10:00 13 ліпеня ў яго дома ў Бабры па адрасе вуліца Горная, 4, напісала жонка мастака Яніна Пушкіна.

Паніхіда ў бобрскай царкве пачнецца ў 12:30. Пушкін быў праваслаўны. Пахаваньне на могілках у Бабры пачнецца ў 13:30. Пушкін хацеў, каб яго пахавалі побач з продкамі ў Бабры.

Алесь Пушкін: фрагмэнты жыцьця. Фотагалерэя

Суд над мастаком Пушкіным за пэрформанс на 25 сакавіка 1989 году
1/29 Суд над мастаком Пушкіным за пэрформанс на 25 сакавіка 1989 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Пэрфоманс Алеся Пушкіна каля адміністрацыі прэзыдэнта ў Менску, 21 ліпеня 1999 году
2/29 Пэрфоманс Алеся Пушкіна каля адміністрацыі прэзыдэнта ў Менску, 21 ліпеня 1999 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Пэрфоманс Алеся Пушкіна ў Менску, люты 2008 году
3/29 Пэрфоманс Алеся Пушкіна ў Менску, люты 2008 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
На сьвяткаваньні 80-гадовага юбілею Ўладзімера Караткевіча ў Воршы, 25 лістапада 2010
4/29 На сьвяткаваньні 80-гадовага юбілею Ўладзімера Караткевіча ў Воршы, 25 лістапада 2010
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін пасьля вызваленьня з-за кратаў у Смаргоні, 3 кастрычніка 2012
5/29 Алесь Пушкін пасьля вызваленьня з-за кратаў у Смаргоні, 3 кастрычніка 2012
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін каля Вярхоўнага суду ў Менску з партрэтам удзельніка антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, 4 сьнежня 2012
6/29 Алесь Пушкін каля Вярхоўнага суду ў Менску з партрэтам удзельніка антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, 4 сьнежня 2012
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін аздобіў свой дом да 50-годзьдзя, 6 жніўня 2015
7/29 Алесь Пушкін аздобіў свой дом да 50-годзьдзя, 6 жніўня 2015
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін малюе партрэт вайскоўца на пленэры ў зоне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, лістапад 2015 году
8/29 Алесь Пушкін малюе партрэт вайскоўца на пленэры ў зоне баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, лістапад 2015 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін на адкрыцьці выставы «З Украінай у сэрцы» паводле пленэру беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, які прайшоў на Данеччыне. Менск, амбасада Ўкраіны, 11 лютага 2016
9/29 Алесь Пушкін на адкрыцьці выставы «З Украінай у сэрцы» паводле пленэру беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, які прайшоў на Данеччыне. Менск, амбасада Ўкраіны, 11 лютага 2016
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
На канцэрце Лявона Вольскага падчас выбарчай кампаніі актывіста Алеся Лагвінца, 27 ліпеня 2016
10/29 На канцэрце Лявона Вольскага падчас выбарчай кампаніі актывіста Алеся Лагвінца, 27 ліпеня 2016
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін на сваёй выставе ў Віцебску, 16 ліпеня 2018
11/29 Алесь Пушкін на сваёй выставе ў Віцебску, 16 ліпеня 2018
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Пэрфоманс Алеся Пушкіна ў Віцебску, 1 красавіка 2019
12/29 Пэрфоманс Алеся Пушкіна ў Віцебску, 1 красавіка 2019
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс супраць русіфікацыі і дыскрымінацыі беларускай мовы, 6 чэрвеня 2019
13/29 Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс супраць русіфікацыі і дыскрымінацыі беларускай мовы, 6 чэрвеня 2019
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс супраць русіфікацыі і дыскрымінацыі беларускай мовы, 6 чэрвеня 2019
14/29 Алесь Пушкін зладзіў пэрформанс супраць русіфікацыі і дыскрымінацыі беларускай мовы, 6 чэрвеня 2019
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Прээнтацыя ў Менску выставы і альбому «Малюнкі з турмы» Алеся Пушкіна, 12 лістапада 2019
15/29 Прээнтацыя ў Менску выставы і альбому «Малюнкі з турмы» Алеся Пушкіна, 12 лістапада 2019
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Прээнтацыя ў Менску выставы і альбому «Малюнкі з турмы» Алеся Пушкіна, 12 лістапада 2019
16/29 Прээнтацыя ў Менску выставы і альбому «Малюнкі з турмы» Алеся Пушкіна, 12 лістапада 2019
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Малюнак Алеся Пушкіна
17/29 Малюнак Алеся Пушкіна
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Прээнтацыя ў Менску выставы і альбому «Малюнкі з турмы» Алеся Пушкіна, 12 лістапада 2019
18/29 Прээнтацыя ў Менску выставы і альбому «Малюнкі з турмы» Алеся Пушкіна, 12 лістапада 2019
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін у творчай майстэрні, чэрвень 2020 году
19/29 Алесь Пушкін у творчай майстэрні, чэрвень 2020 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін у сваёй майстэрні, чэрвень 2020
20/29 Алесь Пушкін у сваёй майстэрні, чэрвень 2020
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін выйшаў з турмы на Акрэсьціна, 14 жніўня 2020 году
21/29 Алесь Пушкін выйшаў з турмы на Акрэсьціна, 14 жніўня 2020 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін выйшаў з турмы на Акрэсьціна і паказвае сьляды пабояў, 14 жніўня 2020 году
22/29 Алесь Пушкін выйшаў з турмы на Акрэсьціна і паказвае сьляды пабояў, 14 жніўня 2020 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін выйшаў на мірны пратэст супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Менск, 27 жніўня 2020 году
23/29 Алесь Пушкін выйшаў на мірны пратэст супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Менск, 27 жніўня 2020 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Мастак Алесь Пушкін падчас маршу ў Менску, 4 верасьня 2020 году
24/29 Мастак Алесь Пушкін падчас маршу ў Менску, 4 верасьня 2020 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Дом Алеся Пушкіна ў Бабры зь бел-чырвона-белым сьцягам на даху 
25/29 Дом Алеся Пушкіна ў Бабры зь бел-чырвона-белым сьцягам на даху 
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін з пэрформансам «Падарунак прэзыдэнту» на выставе беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасьць, супраціў» у Кіеве. 24 сакавіка 2021 году
26/29 Алесь Пушкін з пэрформансам «Падарунак прэзыдэнту» на выставе беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасьць, супраціў» у Кіеве. 24 сакавіка 2021 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Паштоўка жонцы ад Алеся Пушкіна з-за кратаў. Верасень 2021 году
27/29 Паштоўка жонцы ад Алеся Пушкіна з-за кратаў. Верасень 2021 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін у залі суду Цэнтральнага раёну Менску, 11 сакавіка 2022 году
28/29 Алесь Пушкін у залі суду Цэнтральнага раёну Менску, 11 сакавіка 2022 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Алесь Пушкін у залі суду Цэнтральнага раёну Менску, 11 сакавіка 2022 году
29/29 Алесь Пушкін у залі суду Цэнтральнага раёну Менску, 11 сакавіка 2022 году
11 ліпеня стала вядома, што ў рэанімацыі пры невысветленых абставінах памёр палітзьняволены Алесь Пушкін, якому было 57 гадоў.
Previous slide
Next slide

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG