Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у судзе Нью-Ёрку адмовіўся прызнаць віну па 34 пунктах абвінавачаньня ў фальсыфікацыі дакумэнтаў. Справа зьвязаная з расьсьледаваньнем аб выплаце Трампам грошай порнаактрысе за маўчаньне.
Узброеныя сілы Беларусі атрымалі ад Расеі комплекс «Іскандэр-М», здольны прымяняць тактычныя ядзерныя боепрыпасы. Частка самалётаў штурмавой авіяцыі Беларусі таксама атрымалі здольнасьць наносіць удары «сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новы пакет ваеннай дапамогі для Ўкраіны. Яго агульная сума складзе 2,6 мільярда даляраў.
Беларуская спявачка Ганна Шаркунова, якая ў 2020 годзе падтрымала пратэсны рух і зараз жыве за мяжой, запісала песьню на словы палітвязьня адваката Максіма Знака.
Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп знаходзіцца пад фармальным арыштам да моманту прад’яўленьня яму абвінавачаньня ў Нью-Ёрку.
У беларускіх школах 3 красавіка прайшоў «адзіны ўрок — сьвяткаваньне» дня еднасьці Беларусі і Расеі. У Гомлі ў гэты дзень ваенрук вадзіў дзяцей у «Рускі дом», каб ушанаваць памяць расейскага прапагандыста.
У бліжэйшы час сайт Office Life можа быць недаступны для карыстальнікаў. «Гэта зьвязана з рашэньнем Міністэрства інфармацыі, якім выяўлены парушэньні дзейнага заканадаўства», — паведаміла выданьне.
Разам з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам падрыхтавалі простыя пытаньні і адказы пра замену трансьлітарацыі геаграфічных назваў.
Ад пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасьць або выйшаў з больш як 20 двухбаковых пагадненьняў, дамоў і мэмарандумаў.
Палітвязень, журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, які адбывае 6-гадовае пакараньне ў Наваполацкай калёніі №1, працуе на лесапілцы. На чытаньне кніг застаецца мала часу. Але заўзяты раварыст не смуткуе аб страчаным чарговым сэзоне.
Тэлеканал «Белсат» паведаміў, што кіраўніцу Саюзу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск.
Міністар абароны Расеі паведаміў, што частка беларускіх самалётаў штурмавой авіяцыі атрымалі «магчымасьць наносіць удары па аб’ектах праціўніка сродкамі паражэньня ў ядзерным аснашчэньні».
«Сілы абароны і бясьпекі ў паўночнай апэрацыйнай зоне знаходзяцца ў пастаяннай баявой гатоўнасьці і заўсёды гатовыя на адэкватнае рэагаваньне», — заявіў Сяргей Наеў, камандуючы Аб’яднаных сіл Узброеных сіл Украіны.
Юрыя Падаляку часта запрашалі як «украінскага палітычнага аглядальніка» дзяржаўныя СМІ Беларусі.
Мазырскі НПЗ распаўсюдзіў прэс-рэліз, у якім гаворыцца пра будучы капрамонт на заводзе.
Уладзімір Зяленскім расказаў замежным гасьцям, як закладнікі ў цемры пісалі на сьценах склепу прозьвішчы і даты сьмерці сваіх аднавяскоўцаў, а дзеці — радкі ўкраінскага гімну.
У канцы сакавіка лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк наведаў Вільню.
Аляксандра Ханевіч да 2020 году была «звычайнай пэнсіянэркай», жыла ў Горадні. Яна брала ўдзел у пратэстах, трапляла пад затрыманьні і таму мусіла пераехаць у Польшчу. Цяпер Аляксандра завяла свой відэаблог.
Летась у чэрвені лідэры краін ЭЗ ухвалілі рашэньне аб наданьні Ўкраіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленьне ў Эўразьвяз.
Летась у акупаванай частцы Запароскай вобласьці Ўкраіны загінулі некалькі калябарантаў.
Загрузіць яшчэ