Пазовы вымяраюцца сотнямі тысяч і мільёнамі даляраў у вялікіх прадпрыемстваў і дзясяткамі тысяч — у дробнага бізнэсу.
Канфэрэнцыя «Адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасьці і міграцыйны крызіс: пэрспэктывы міжнароднага правасудзьдзя» пачалася 12 чэрвеня ў Вільні.
Сярод падабаронных Юргілевіч былі музыка Ігар Банцэр і мастак Алесь Пушкін. Яна здолела пераканаць амапаўцаў адмовіцца ад пазову. Расказваем, чаму людзі рэжыму маглі баяцца Юлію і чаму яна заўсёды носіць абцасы.
У выніку расейскіх абстрэлаў Херсонскай вобласьці тры цывільныя загінулі і 12 атрымалі раненьні.
Студэнты, адлічаныя зь беларускіх ВНУ з палітычных матываў, змогуць працягнуць вучобу ва ўнівэрсытэтах Нямеччыны, стаўшы ўдзельнікамі стыпэндыяльнай праграмы Hilde Domin-Programm.
Латвійскія памежнікі заявілі, што ўлады Беларусі прапаноўвалі зброю мігрантам, якія зьбіраліся незаконна перасякаць беларуска-латвійскую мяжу.
Паразмаўлялі з псыхолягам пра тое, чаму мы адчуваем віну за адпачынак і як з гэтым працаваць.
Падзеі 11 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Віталь «Вітаўт» Лакотка двойчы езьдзіў на вайну ва Ўкраіну. У размове са Свабодай ён расказвае пра тое, як падтрымліваць адносіны зь сям’ёй на адлегласьці і як пачуваецца, абстрэльваючы іншых людзей.
Як за два месяцы 2021 году ў Беларусі магло зьявіцца 990 новых паліклінік і 11 лякарняў? Колькі насамрэч дактароў засталося ў Беларусі?
Гэта першая сустрэча прадстаўнікоў «ураду» так званай «ДНР» пасьля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком акупацыйнай улады акупаванай Данеччыны Дзянісам Пушыліным, якая адбылася 18 красавіка ў Менску.
Вынікам летніку стане спэктакль, які паставяць яго ўдзельнікі. Адзін зь вядоўцаў — Раман Падаляка.
Аляксандар Азараў заяўляе, што выключыў з ByPol Мацьвея Купрэйчыка і яго паплечнікаў, Купрэйчык — што выключыў Азарава і яго паплечнікаў. Аб’яднаны пераходны кабінэт праводзіць праверку.
Раман Галоўчанка заявіў, што пераадолець уплыў санкцый дапамагла «інтэграцыя» з Расеяй і ў рамках Эўразійскай эканамічнай супольнасьці.
У двух рэгіёнах Расеі раненьні атрымалі пяць грамадзян.
Праваабаронцам вядома пра амаль 4 тысячы чалавек, асуджаных у палітычных крымінальных справах з 2020 году.
На Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце загінулі рабочыя, як найменей трое. І гэта ня першая трагедыя. Што адбылося насамрэч, хто вінаваты і чаму шмат гадоў супраць прадпрыемства выступалі мясцовыя жыхары?
Пад абстрэл у месцы эвакуацыі трапілі журналісты ўкраінскага выданьня.
Камбінат пабудавалі са спазьненьнем на пяць гадоў, прадпрыемства мае 2,3 млрд рублёў даўгоў. На ім працуюць 2677 чалавек.
Загрузіць яшчэ