Ад 1 чэрвеня Польшча цалкам забараняе ўезд на сваю тэрыторыю фур зь беларускімі і расейскімі нумарамі. Разьбіраемся, што гэта значыць для Беларусі.
Расказваем, пра каго з палітвязьняў няма зьвестак больш за месяц.
«Наша мэта — выдача ордэру на арышт Лукашэнкі. Мы робім гэта, базуючыся на тых фактах і матэрыялах, якія ўтрымлівае наша справаздача», — заявіў Павал Латушка.
Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае набор на новы навучальны год. Цяпер ня толькі ў сталіцы Польшчы, але і ў іншых гарадах — Беластоку, Гданьску, Кракаве, Познані — будуць суботнія заняткі офлайн.
Парлямэнт Латвіі ў адкрытым галасаваньні выбраў прэзыдэнтам краіны Эдгарса Рынкевічса, які дагэтуль ачольваў Міністэсрства замежных спраў краіны.
Відэазапіс зьявіўся на канале Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі.
Свабода пагаварыла зь некалькімі людзьмі, якія езьдзілі зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу і назад у апошні час. Расказваем, як правяраюць цяпер на беларускай мяжы.
Дарогу да помніку, што быў сымбалем дружбы трох народаў, назвалі «танканебясьпечным кірункам», які ўкраінцы маглі нібыта выкарыстаць для атакі на расейскую тэрыторыю.
31 траўня спаўняецца 75 гадоў нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч. Сабралі яе цытаты ў інтэрвію Свабодзе пра падзеі апошніх гадоў.
Падзеі 31 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
NATO абмяркоўвае рознагалосьсі наконт заяўкі Ўкраіны на далучэньне да альянсу.
Справу палітзьняволенай будуць разглядаць у Менскім гарадзкім судзе, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Шылько.
Кваліфікацыйная камісія пазбавіла ліцэнзій чатырох адвакатаў і яшчэ чатыром паведаміла пра няпоўную адпаведнасьць па выніках пазачарговай атэстацыі.
Сёлетняя сыстэма падліку балаў на адзіным экзамэне абурыла абітурыентаў і іх бацькоў: сыстэмы падліку ніхто не разумее, бацькі сварыліся з Інстытутам кантролю ведаў, стварылі пэтыцыю за пералічваньне балаў.
Новы арышт цяпер немагчымы. Адначасова з моманту прызнаньня кампаніі «БНК-Україна» банкрутам спыняюцца налічэньне штрафаў і пені, а таксама іншыя эканамічныя санкцыі па ўсіх відах запазычанасьці.
Аляксандар Лукашэнка 30 траўня прызначыў Канстанціна Моластава новым кіраўніком Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб палітычныя зьняволеныя адчувалі сябе ізаляванымі і пакінутымі, расказала Натальля Пінчук, жонка зьняволенага праваабаронцы і ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC у Браціславе.
«Фактычна ўсе атакі, якія цяпер ажыцьцяўляюцца з тэрыторыі Расеі, гэта Бранская вобласьць, адкуль праціўнік ужо неаднаразова выкарыстоўваў комплексы С-300, С-400, а таксама «Іскандэры».
Рэгіна Лавор жыла ў Іўі. Яна стварыла і ўзначаліла цэнтар рамёстваў, была дырэктаркай музэю нацыянальных культур. Жанчына адбывала «хатнюю хімію» за камэнтары пра міліцыю і ўрэшце мусіла ўцякаць з роднай краіны.
Загрузіць яшчэ