Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага павету на тэрыторыі былой другой Рэчы Паспалітай, але ўжо 65 гадоў жыве і працуе ў Рызе. Свабода спытала ў юбіляра, як ён адбыўся беларускім творцам у чужой краіне.