Памер заяўленай кампэнсацыі вызначаецца 37-значнай лічбай.
Паводле экспэртаў, Беларусь з 2020 году маглі пакінуць 500-600 тысяч чалавек. Што з гэтым працэсам сёньня і ці спыняецца хваля эміграцыі?
Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод забясьпечвае палівам баявую авіяцыю Расеі.
Выбарчая кампанія 2025 году прайшла так, як і хацелі ўлады - без прыкметных эксцэсаў і пратэстаў. Даведаліся ў праваабаронцаў, як яна адбілася на нязгодных з рэжымам.
Падзеі 11 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
«У гэтай бязьмежнай цемры здараюцца хэпі-энды», — сказала сярод іншага 10 лютага на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым пасьля чатырох гадоў за кратамі.
У 2025 годзе заканчваецца тэрмін прыцягненьня да адказнасьці паводле некаторых «экстрэмісцкіх» артыкулаў. Спыталі ў праваабаронцы і юрыста, што гэта можа значыць для ўдзельнікаў пратэстаў.
Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выйшла на волю ў лютым пасьля чатырох гадоў за кратамі, расказала на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні пра ўмовы ўтрыманьня ў турме і іншыя акалічнасьці палітычнага перасьледу яе ўладамі Беларусі.
10 лютага ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца разгляд справы Тацяны Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і яе сястры Натальлі Лабацэвіч, маці былога палітвязьня Ільлі Лабацэвіча.
Невядомыя атрымалі доступ да чат-боту тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», які маніторыць перасоўваньне вайсковай тэхнікі. Праект заявіў пра спыненьне дзейнасьці. Прыгадалі, як раней судзілі людзей за фота гэтай тэхнікі і ў чым іх абвінавачвалі.
Падзеі 10 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Сёньня Дзень беларускай опэры. 9 лютага 1852 году ў Менску адбылася прэм’ера камічнай опэры Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Пра повязі нацыянальнай опэры зь беларускай мовай і літаратурай — моўна-музычны ТЭСТ.
Літаратар і журналіст Зьміцер Дзядзенка нядаўна выехаў зь Беларусі.
Ці сапраўды «Белпошта» мае нейкія «чорныя сьпісы» палітвязьняў, каму нельга рабіць пераводы, спраўдзіць пакуль немагчыма. Але выявілася, што праблемы зь пераводам грошай палітвязьням ёсьць.
Зьняты латыскім рэжысэрам мультфільм «Плынь» («Straume») стаў намінантам на прэмію «Оскар» і выйграў «Залаты глёбус». Расказваем, у якім стане сёньня беларуская анімацыя і што робяць беларускія аўтары.
Грамадзянін Беларусі паскардзіўся, што ня можа атрымаць і расейскія выплаты за раненьне ў вайне з Украінай.
Разьвітаньне з Марыяй Зайцавай прайшо 3 лютага ў Кіеўскім крэматорыі.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) зафіксавалі новую сэрыю мэханізаваных батальённых штурмаў украінскіх войскаў, накіраваных на тое, каб вярнуць свае страчаныя пазыцыі ў Курскай вобласьці.
У Беларусі «настойліва» рэкамэндуюць скараціць выкарыстаньне замежных слоў у назвах крамаў, гандлёвых марак і рэкляме. Мэтай названая абарона нацыянальнай культуры, фармаваньне патрыятычных перакананьняў і процідзеяньне пагрозам нацыянальнай бясьпецы.
Эўракамісія прапанавала ўвесьці мыта на азотныя ўгнаеньні і сельскагаспадарчую прадукцыю зь Беларусі і Расеі. Расказваем, ці шмат гэтай прадукцыі Беларусь раней прадавала ў ЭЗ і якія будуць наступствы такога кроку.
Загрузіць яшчэ