Музыка Ўладзімер Пугач пачаў запісваць аўдыёкнігі паводле старажытных твораў беларускай літаратуры. Слухаць іх можна задарма. Ён расказаў Свабодзе пра свой новы праект падрабязьней.
Ірэна Катвіцкая — этнасьпявачка і кампазытарка. Цяпер яна ў Ізраілі працуе музычным тэрапэўтам з асаблівымі дзецьмі. У гутарцы са Свабодай Ірэна расказвае пра вайну і творчасьць на карысьць беларускасьці.
У Вільні адкрылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязьняў, у ёй 385 твораў. Усяго Ксіша Анёлава ўжо стварыла каля 600 малюнкаў.
У Варшаве прэзэнтавалі дасьледаваньне «Беларуская бізнэс-міграцыя: прычыны і наступствы». Расказалі пра сытуацыю ў Беларусі, параўналі ўмовы ў трох суседніх краінах: Польшчы, Літве і Латвіі.
Шэсьцьдзесят гадоў таму, 22 лістапада 1963 году, прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі забілі ў Даласе, калі праяжджаў у адкрытым лімузыне – на вачах у жонкі Жаклін і тысяч амэрыканцаў.
22 лістапада 1953 году чэкісты расстралялі ўдзельніка антысавецкага руху ў Беларусі Янку Філістовіча.
Падзеі 22 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Пад Барысавам зьявіцца рэабілітацыйны цэнтар для дзяцей, якія страцілі канечнасьці. Ініцыятарам яго стварэньня выступіў паралімпіец Аляксей Талай, якога абвінавачваюць у датычнасьці да незаконнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей.
У Менскай вобласьці пачаў дзейнічаць сумесны праект Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі імя Аляксандрава і ўпраўленьня аховы здароўя Менаблвыканкаму па выяўленьні пухлінаў галавы і шыі на раньняй стадыі.
Крыніца пацьвердзіла, што Мікалай Статкевіч застаецца ў глыбоцкай калёніі ў вельмі цяжкіх умовах.
Барацьба за эўраінтэграцыю пачалася ў 2013 годзе, калі студэнты выйшлі на акцыю пратэсту супраць рашэньня тагачасных уладаў Украіны адмовіцца ад падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Эўрапейскім зьвязам.
Пасьля 2020 году беларусы дзеля бясьпекі паадпісваліся ад «экстрэмісцкіх» мэдыя. Ня лайкаюць людзей з гучнымі імёнамі. Выдаляюць зь сяброў падазроных. Маўчаць у дні трагедый. Публікуюць кантэнт для «блізкіх фрэндаў» і камунікуюць намёкамі, а важнае кажуць без тэлефонаў.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту адзначыў, што ў справаздачы, абнародаванай на мінулым тыдні, зафіксавана больш за 2400 дзяцей з Украіны ва ўзросьце ад 6 да 17 гадоў, якія былі перавезены ва ўстановы Беларусі.
Супрацоўнікі МТЗ расказваюць, чым выкліканы такі незвычайны крок кіраўніцтва.
Падзеі дня 21 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Лявон Карась загінуў пры нявысьветленых абставінах 7 верасьня 1954 году. У тым самым годзе 30-гадовы журналіст прыехаў у Мюнхэн і пачаў працаваць у беларускай рэдакцыі радыё «Вызваленьне», як у тыя часы называлася Радыё Свабода.
Каталіцкага сьвятара Генрыха Акалатовіча, падобна, затрымалі за «здраду дзяржаве». Афіцыйнай інфармацыі пра гэта пакуль няма. Расказваем пра яго падрабязьней.
Паштоўкі ад палітвязьня даходзяць у прамежках паміж адседкамі ў ШЫЗА.
18 лістапада на сэмінар у бясьпецы для беларусаў Варшавы праз Zoom прыйшоў супрацоўнік КДБ. Пасьля прапагандысты выдалі сюжэт — як «разьвялі» апазыцыянэра.
З 24 да 26 лістапада ў Варшаве пройдзе ІХ кінафэстываль беларускага кіно Bulbamovie. Даведаліся, што цікавага чакаць, і чаму сёлета польскіх стужак будзе больш, чым беларускіх.
Загрузіць яшчэ