Сёньня праваабарончы цэнтар Вясна --> http://spring96.org/be/news/48484 паведаміў, што Натальля, жонка Алеся Бяляцкага атрымала другі па ліку адказ ад старшыні суда Першамайскага раёна Менска Тамары Высоцкай наконт магчымасьці спатканьня Бяляцкага з цяжка хворым бацькам. Адказ судзьдзі па сутнасьці нічога не мяняе.